Ершыцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ершыцкі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 5 948 чал. (1 студзеня 2018)[2][3]
Плошча
  • 1 039 км²
Ершыцкі раён на карце
Тэлефонны код 48155
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Е́ршыцкі раён (руск.: Ершичский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ершычы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча раёна — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўльскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласцю на поўдні і ўсходзе і Беларуссю на захадзе.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д.HGЯO).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. Расфарміраваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўльскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёна. У існым выглядзе канчаткова ўтвораны ў 1972 годзе.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва на 2008 год — 8052 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:

Сельскія паселішчы

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасці — апрацоўка драўніны, вытворчасць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасць. Лідар у апрацоўчай вытворчасці — філіял ТАА «Шклозавод Ворга».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Злучэнне з абласным цэнтрам ажыццяўляецца па аўтамагістралях праз г. Рослаўль. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі Масква — Магілёў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]