Наталля Сцяпанаўна Чуйко
Наталля Сцяпанаўна Чуйко | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Наталля Сцяпанаўна Чуйко (4 мая 1948, Ліда) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 4 мая 1948 года ў Лідзе.
Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1972 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: магістраль Поўнач—Поўдзень (1975), інтэрнаты з індывідуальным блокам абслугоўвання па вул. Урублеўскага (1979), 5-, 9-, 13-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі камунальна-бытавога абслугоўвання і крамай «1000 дробязяў» па вул. М. Горкага (1982), мікрараён Дзевятоўка-2 (1986, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя дзіцячых садкоў-ясляў па вул. М. Горкага, Савецкай плошчы (1980) у Гродне, мікрараён Паўднёва-Заходні ў Навагрудку (1974), мікрараён № 26 (1978, у аўтарскім калектыве), галантарэйная крама з навучальнымі класамі (1981) у Ваўкавыску.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чуйко Наталья Степановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гродна
- Архітэктары Навагрудка
- Архітэктары Ваўкавыска