Одлі Харысан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Одлі Харысан
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Мянушка A-Force[1]
Спецыялізацыя бокс
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1971(1971-10-26) (52 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 197 см
Вага 110 кг[1]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Одлі Харысан (англ.: Audley Harrison; нар. 26 кастрычніка 1971, Лондан, Англія) — брытанскі баксёр-прафесіянал, які выступаў у цяжкай вагавай катэгорыі (звыш 91 кг). Алімпійскі чэмпіён 2000 года ў суперцяжкай вазе ў аматарах. Чэмпіён Еўропы па версіі EBU (2010) у суперцяжкай вазе.

Пасля золата на Алімпіядзе ў Сіднеі быў узнагароджаны ОБІ. У 2001 годзе выпусціў аўтабіяграфічную кнігу. Заключыў кантракт на £1000000 з каналам BBC для трансляцыі першай дзясяткі сваіх прафесійных баёў.

Дэбютаваў у маі 2001 года. Пасля першых трох баёў, атрымаў траўмы, каля паўгода не выходзіў на рынг. Перамог амерыканца Джуліса Лонга, і да 5-га паядынку выйграў па ачках у непераможнага суайчынніка Марка Крэнса (11-0). Працягваў перамагаць сваіх праціўнікаў пераважна накаўтамі, перамог Роба Кэлаўэя.

У снежні 2003 года накаўтаваў амерыканца Браяна Нікса.

У 2004 годзе перамог джорнімена Джуліус Фрэнсіса, і двух непераможных баксёраў, Рычэла Эрсісія (21-0), і Томаша Баніна (26-0).

  1. а б Olympedia — 2006.