Освальд Ахенбах
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Освальд Ахенбах | |
| Імя пры нараджэнні: |
Oswald Achenbach |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Уплыў на: | |
Освальд Ахенбах (ням.: Oswald Achenbach, 2 лютага 1827, Дзюсельдорф — 1 лютага 1905, там жа) — нямецкі мастак-пейзажыст.
Біяграфія [правіць]
«Краявід Фларэнцыі» (1898). Музей выяўленчага мастацтва, Дзюсельдорф
Вучыўся жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе, у старэйшага брата Андрэаса Ахенбаха. У 1845 годзе пераехаў у Баварыю, затым у Італію. У Італіі Ахенбах напісаў свае лепшыя працы — пейзажы паўднёвай Італіі, парады, святочныя працэсіі, сцэны з народнага жыцця. У пейзажах надаваў асаблівую ўвагу светлавым кантрастам. У 1863—1872 гадах займаў пасаду прафесара ландшафтнага жывапісу ў дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў. Памёр ад запалення лёгкіх. Карціны Ахенбаха прадстаўлены ў шматлікіх мастацкіх галерэях Германіі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Освальд Ахенбах- Ахенбах, немецкие живописцы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Выбраныя працы О. Ахенбаха (польск.)
Крыніцы [правіць]
- «Энциклопедия импрессионизма». Под ред. М. и А. Серюлля. — М.: Республика, 2005. ISBN 5-250-01858-0
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |