Павел Пятровіч Тамілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Пятровіч Тамілаў
Дата нараджэння 27 сакавіка 1919(1919-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1945(1945-03-08) (25 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Камандаваў Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Павел Пятровіч Тамілаў (27 сакавіка 1919, вёска Бранчыцы, Салігорскі раён8 сакавіка 1945) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1938—1941 гадах працаваў у органах НКУС. Член КПСС з 1941 года. У партызанах з сакавіка 1942 года: камандзір групы, роты, начальнік штаба атрада, начальнік разведкі, член штаба партызанскіх атрадаў Пінскай вобласці. З мая 1943 года камандзір арганізатарскай групы, атрада, у жніўні 1943 — лютым 1944 гадоў — партызанскай брыгады «Савецкая Беларусь», адначасова член Давыд-Гарадоцкага райаддзела РК КП(б)Б. З 1944 года быў начальнікам Лагішынскага райаддзела НКУС. Загінуў падчас выканання задання.

Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лагішын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.