Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі
Нараджэнне не раней за 1551 і не пазней за 1558
Смерць каля 16 студзеня 1596(1596-01-16)[1]
Месца пахавання
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Януш Багданавіч Друцкі-Любецкі[d][1]
Маці Васіліса Львоўна[d][1]
Жонка Ганна з Падоскіх[d][1]
Дзеці Алена з Друцкіх-Любецкіх[d][2], Якуб Друцкі-Любецкі[d][2], Леў Друцкі-Любецкі[d][2], Ганна з Друцкіх-Любецкіх[d][2] і Соф’я з Друцкіх-Любецкіх[d][2]
Веравызнанне праваслаўе[1]

Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі (нар. паміж 1551 і 1558 гг. — каля 16 студзеня 1596) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын князя Януша Багданавіча Друцкага-Любецкага (пам. 1558) і княжны Васілісы Львоўны (у другім шлюбе з князем Багданам Андрэевічам Друцкім-Сакалінскім). Верагодна, па айчыме часам пісаўся князем Друцкім-Сакалінскім.

Праваслаўны. Каралеўскі дваранін (1586), суддзя гродскі аршанскі (12 красавіка 1592 — 1 верасня 1594), кліент канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі.

Разам з ваяводам полацкім Станіславам Станіслававічам Давойнам і сваёй цёткай княжной Ганнай Багданаўнай Друцкай-Любецкай, жонкай Мікалая Харленскага (Харлінскага), з’яўляўся спадкаемцам маёнткаў Ішкалдзь, Лысіца, Лунін, Лунінец ў Новагародскім ваяводстве, якія засталіся пасля Ганны Іванаўны Сапегі, удавы старасты чаркаскага і канеўскага Яна Пятровіча Пенкі-Няміравіча. У 15821586 гадах вёў працэс за гэтыя маёнткі з удавой С. Давойны княжной Барбарай Іванаўнай Саламярэцкай, у выніку 3 красавіка 1586 года адмовіўся на яе карысць ад сваёй долі (12-й часткі) у маёнтках Ішкалдзь, Лысіца, Вялікі Лунін, узамен атрымаўшы ад яе маёнтак Малы Лунінец (Лунінец). Аднак неўзабаве пазбыўся гэтага валодання, прадаўшы яго, магчыма, у 1580 годзе, калі фактычна яшчэ не быў яго ўласнікам, кашталяну віцебскаму Мальхеру Сноўскаму-Граўжу і яго жонцы Барбары Янаўны Клочцы, а пасля пагадненняз Барбарай Саламярэцкай у 1586 г. гэтая здзелка набыла моц.

Павел валодаў родавымі землямі ў Аршанскім павеце. Паводле тастамента, перадаў сынам сваю частку ў маёнтка Любча і іншых валынскіх уладанняў, спадчыну па бацьку, а таксама па стрыечаных дзядах князях Янушы і Дзмітрыі (?) Раманавічах.

У тастаменце загадваў пахаваць сябе ў Прачысценскай царкве Друцкага замка.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай Падоскай меў двух сыноў і трох дачок:

  • Якуб;
  • Леў;

Далейшы лёс сыноў Паўла невядомы. Магчыма, іх далёкімі нашчадкамі былі Ваўрынец Юзафавіч і Ігнат Тамашавіч Друцкія-Любецкія, якія ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. пражывалі ў Чавускім павеце Магілёўскай губерні.

у 1596 г. жонка Ганна жыла ў маёнтку Ходцы Аршанскага павета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 330.
  2. а б в г д Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // АрхіварыусДзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 332.