Пагоня (значэнні)

Развязванне неадназначнасцей
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пагоня, значэнні)

Пагоня — слова старабеларускага паходжання — імклівы пераслед, з XIV ст. вядомы як абавязак кожнага, хто можа трымаць зброю, пры адбіцці нападу ворага.

Гербы[правіць | правіць зыходнік]

«Пагоня» з тытульнага аркуша Статута ВКЛ 1588 года.
  • «Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, нацыянальны сімвал беларусаў.
  • «Віціс» — варыянт герба «Пагоня», герб Літоўскай Рэспублікі, нацыянальны сімвал літоўцаў.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пагоня» — беларускамоўная газета, выхадзіла ў 1920 годзе як орган Міністэрства беларускіх спраў урада Літвы ў Вільні і Коўне
  • «Пагоня» — назва «Баранавіцкай газеты» (выдавалася пад нямецкай акупацыяй) у 1944 годзе
  • «Пагоня» — часопіс, выдаваўся ў 1945—1946 гадах у Аўстрыі беларускімі эмігрантамі
  • «Пагоня» — беларускамоўная газета, выдавалася ў 1992—2001 гадах у Гродне

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі полк «Пагоня» — вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года
  • атрад «Пагоня» — падраздзяленне, сфарміраванае з добраахвотнікаў з Беларусі, якія бяруць удзел ва ўзброеным канфлікце на Данбасе
  • Пагоня — верш Максіма Багдановіча