Герб Літвы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Віціс» — Герб Літоўскай Рэспублікі

Віціс (літ.: Vytis — пагоня або паляванне) — дзяржаўны герб Літвы.

У 1918 незалежная Літоўская дзяржава ўзяла сабе за герб варыянт гербу ВКЛ — «Пагоні», пад назвай «Віціс». У 1940, калі краіна ўвайшла ў склад СССР, «Віціс» быў забаронены для ужытку.

Напярэдадні распаду СССР, «Віціс» разам з іншымі гістарычнымі сімваламі стаў сімвалам нацыянальнага адраджэння Літвы. У 1988 атрымаў статус нацыянальнага сімвала ў Літоўскай ССР, а з 11 сакавіка 1990 году стаў яе дзяржаўным сімвалам, 10 красавіка афіцыйны статус герба зацверджаны Вярхоўным Саветам Літоўскай ССР.

[правіць] Гісторыя назвы

Пошук літоўскага слова для азначэння герба ВКЛ — «Пагоня» пачаўся ужо ў 17 ст. У той час Канстанцінас Сірвідас для азначэння «Пагоні» прапаноўваў два словы — waykitoias (прыблізны пераклад з літ.: «чалавек, які ганяе каго-небудзь») і waykimas (прыблізны пераклад з літ.: «праследаванне»).

У літоўскамоўнай літаратуры кан. 18 — пач. 19 ст. «Пагоню» звычайна звалі Vaikymas (Праследаванне). У сяр. 19 ст. Сымонас Даўкантас (Simonas Daukantas) прапанаваў новаўтворанае ім слова výtis (з малой літары і з націскам на першым складзе), але не для азначэння «Пагоні» цалкам, а толькі для азначэння яе вершніка — рыцара. Для азначэння ж «Пагоні» цалкам слова «Vytís» (ужо з вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню выкарыстаў Мікалоюс Акелаіціс (Mikalojus Akelaitis) у 1884 годзе.

Да кан. 19 ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Літве для азначэння «Пагоні». Аднак, яшчэ доўга ішлі спрэчкі пра націскны склад — першым або другі. Толькі ў 1930-я з гэтым нарэшце вызначыліся — спыніліся на «Výtis».

[правіць] Літаратура

  • Rimša E. Heraldika. Iš praeities į dabartį. Vilnius, Versus Aureus, 2004. — 192 p.: iliustr. tekste. P.61-63.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах