Пагоня (значэнні)
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |
Пагоня — слова старабеларускага паходжання. Азначала споры, імклівы збройны паход.
Як адзначае М. Ткачоў, ваенная традыцыя народнай пагоні — найважнейшая функцыя арганізацыі жыцця ўсходнеславянскіх плямён, калі кожны чалавек быў адказны за жыцці супляменнікаў. У выпадку нападу ворага і захопу ў палон суграмадзян кожны мужчына, які мог насіць зброю, быў абавязаны пешкі або конна ісці ў пагоню, каб адбіць палон. У XIV стагоддзі так называлася вайсковая павіннасць. Пад уплывам еўрапейскай геральдыкі і рыцарскіх традыцый ідэя абароны сваёй зямлі ўвасобілася ў графічны сімвал — герб «Пагоня»[1].
Гербы[правіць | правіць зыходнік]
- «Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, нацыянальны беларускі сімвал.
- «Віціс» — варыянт герба «Пагоня», герб Літоўскай Рэспублікі
Друкаваныя выданні[правіць | правіць зыходнік]
- «Пагоня» — беларускамоўная газета, выхадзіла ў 1920 годзе як орган Міністэрства беларускіх спраў урада Літвы ў Вільні i Коўне
- «Пагоня» — назва «Баранавіцкай газеты» (выдавалася пад нямецкай акупацыяй) у 1944 годзе
- «Пагоня» — часопіс, выдаваўся ў 1945—1946 гадах у Аўстрыі беларускімі эмігрантамі
- «Пагоня» — беларускамоўная газета, выдавалася ў 1992—2001 гадах у Гродне
Іншае[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускі полк «Пагоня» — вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года
- атрад «Пагоня» — падраздзяленне, сфарміраванае з добраахвотнікаў з Беларусі, якія бяруць удзел ва ўзброеным канфлікце на Данбасе
- Пагоня — верш Максіма Багдановіча
Зноскі
- ↑ Ткачоў, ЭГБ 1993