Перайсці да зместу

Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вонкавыя відэафайлы
Палёт метэора праз атмасферу
(FЗ пачатку свяціцца на восень / пералому)
метэарыт праляцеў над Чалябінск вэб-камеры
падзення метэарыта ў Чалябінску 2013/02/15 вэб-камеры
знята відавочцам, Свярдлоўская вобл
выдаліць дадзеныя з Свярдлоўскай вобласці, 32 секунд
відавочцаў зняты з Чалябінска
відэа, Екацярынбург
Вонкавыя медыяфайлы
Метэор здымка
(выбухаў, ударных)
выбуху відавочцы
Відэа на YouTube
запіс гукаў выбухаў
яркае святло і гукі выбухаў, запісаных у адзін дубль на камеры назірання

Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе — падзея, якая адбылася 15 лютага 2013 года. Палёт баліда назіралі ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, а таксама ў паўночных раёнах Казахстана. Метэарыт выбухнуў над Чалябінскам на вышыні 30-70 км прыкладна ў 09:20 па мясцовым часе і выбіў вокны ў будынку. Паводле ацэнкі вучоных Расійскай акадэміі навук, маса метэарыта склала 10 тон. Хуткасць баліда пры падзенні склала ад 20 да 70 кіламетраў у секунду.

З-за выбухнай хвалі пацярпелі каля 1,2 тыс. чалавек[1]. Шпіталяваны па розных даных ад больш за 40 да 112 чалавек[2]. Двое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Шмат траўмаў было ад выбітага шкла. Выбухная хваля пашкодзіла будынкі. Матэрыяльная шкода перавысіла мільярд рублёў па папярэдняй ацэнцы[3]. Быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Некалькімі днямі раней, 11 лютага на Урале над тэрыторыяй Башкірыі таксама быў зафіксаваны пралёт буйнога баліда[4].

Зноскі

  1. "Число пострадавших от метеорита возросло до 1,2 тысячи человек". Lenta.ru. 2013-02-15. Праверана 2013-02-15.
  2. "Обломки метеорита обнаружены в трех районах Южного Урала". Вести. 2013-02-15. Праверана 2013-02-15.
  3. http://lenta.ru/news/2013/02/15/toll/
  4. Жыхары Башкірыі сталі сведкамі падзення метэарыта Архівавана 19 лютага 2013.