Падсямёнаўка
Пасёлак
Падсямёнаўка
|
Падсямёнаўка[1] (трансліт.: Padsiamionaŭka, руск.: Подсемёновка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 21 км ад Гомеля.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі пераважна з вёскі Сямёнаўка (цяпер вёска Калініна). У 1926 годзе ў Асобінскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — паселак Камунар). Да 17 лістапада 1980 года пасёлак уваходзіў у склад Калінінскага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 33 гаспадаркі, 53 жыхара.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1925 год — 24 двары.
- 1959 год — 198 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 33 гаспадаркі, 53 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх