Памела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памела
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Citrus grandis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28890
NCBI  37334
EOL  488254
GRIN  t:10712
IPNI  771914-1
TPL  kew-2724206

Памела, Пампельмус (Citrus maxima, Citrus grandis) — від раслін з роду цытрусаў; гэтак жа называюцца і плады гэтай расліны.

Назва паходзіць ад англійскага слова pomelo, pummelo і pumelo. Гэта слова паходзіць ад нідэрландскага pompelmoes.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памела — вечназялёнае дрэва вышынёй да 15 метраў з шарападобнай кронай. Лісце буйное, кветкі белыя, дыяметрам ад 3 да 7 см, адзіночныя або ад 2 да 10 у суквецці. Плод пакрыты тоўстай лупінай, падзелены на буйныя дзелькі, ушчыльненыя жорсткай перагародкай, усярэдзіне кожнай дзелькі можа быць семя. Колер спелых пладоў — ад бледна-зялёнага да жоўтага, памерам яны буйнейшыя за грэйпфрут, адрозніваюцца ад яго таксама больш буйнымі, пругкімі валокнамі. Памела лічыцца самым буйным з цытрусавых. Маса плоду можа дасягаць 10 кілаграмаў, дыяметр — 30 сантыметраў. Лупіна звычайна тоўстая. Смак кіслява-салодкі з ноткамі горычы. Мякаць памела больш сухая, чым у іншых цытрусавых.

Каларыйнасць, хімічны састаў[правіць | правіць зыходнік]

Каларыйнасць 100 г мякаці плода — 25—39 ккал.

У пладах утрымліваецца:

  • 7,6—11,1 % сухіх рэчываў
  • 0,5—0,7 % бялку
  • 0,1—0,3 % тлушчу
  • 0,4—0,8 % абалоніны
  • 0,4—0,7 % попелы

Мінеральны састаў:

Вітамінавы комплекс:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».