Пантэон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пантэо́н (грэч. Πάνθειον, «(храм) усім багам») — група багоў, якія належаць да нейкай адной рэлігіі ці міфалогіі.

Агульнаіндаеўрапейскі пантэон[правіць | правіць зыходнік]

Кожнай касце адпавядала асобае бажаство: скажам, у жрацоў гэта быў грозны, але справядлівы бог-суддзя (Зеўс — Юпітэр — Одзін — Арамазд — Міхр — Мітра — Варуна), у воінаў — бог вайны (Тор — Марс — Арэс — Ваагн — Індра — Пярун — Пяркунас), у земляробаў — бог урадлівасці (Фрэйр — Квірын — Вялес).

Славянскі пантэон[правіць | правіць зыходнік]

Справа — пантэон Уладзіміра ва ўяўленні старажытнарускага кніжніка
Пантэон князя Уладзіміра[1]
  • Пярун — галоўны бог, заступнік князя і дружыны, таксама грамавержац[2]. Змяніўся Ільёй-прарокам.
  • Хорс — увасобленае сонца[3]
  • Дажбог — сонечнае бажаство, заступнік Рускай зямлі і рускіх людзей ад князя да земляроба[4]
  • Стрыбог — бажаство, звязанае, верагодна, з атмасфернымі функцыямі (ветрам)[5]
  • Сімаргл — паўбоскі персанаж з няяснымі функцыямі, магчыма — веснік паміж нябесным і зямным светамі[1]
  • Мокаш — жаночае бажаство, заступніца прадзення і ткацтва[6]. Змянілася Пятніцай.
Іншыя багі Старажытнай Русі
  • Волас ~ Вялес — часта атаясамляюцца, аднак паводле крыніц у іх розныя функцыі:
    • Волас — «скоцкі бог», заступнік скаціны. Змяніўся Св. Власіем Севастыйскім.
    • Вялес — бог-заступнік казачнікаў і паэзіі[7]
  • Род і ражаніцы — персанажы, увасаблялыя наканаванае, лёс нованароджанага.
  • Сварог — магчыма, бог-каваль[8]
  • Сварожыч — увасоблены агонь[9]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 ПВЛ 1950 I, з. 56.
  2. ПВЛ 1950 I, з. 25, 38-39, 52, 56, 80-81; Наўгародскі I летапіс (989 г.), Наўгародскія IV і Сафійскія I летапісы; Гутарка трох свяціцеляў; Хадня Багародзіцы па пакутах і інш.
  3. ПВЛ 1950 I, з. 56; Гутарка трох свяціцеляў; Слова пра паход Ігараў, з. 36; Хаджэнне Багародзіцы па пакутах, 23.
  4. ПВЛ 1950 I, з. 56, 197—198 (Іпацьцеўскі летапіс); Слова пра паход Ігараў, з. 17, 19.
  5. ПВЛ 1950 I, з. 56; Слова пра паход Ігараў, з. 12.
  6. ПВЛ 1950 I, з. 56; Слова нейкага хрысталюбца; Слова Св. Рыгора… пра тое, як паганыя кланялісь ідалам і інш.
  7. Слова пра паход Ігараў, з. 7; Хаджэнне Багародзіцы па пакутах, 23; Жыццё Св. Аўраамія Растоўскага, 221—222.
  8. ПВЛ 1950 I, с. 197—198 (Ипатьевская летопись).
  9. Слова нейкага хрысталюбца і змагара па правай веры і інш.