Квірын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Квірын (сабінск. Quirinus — дзіданосны) — адзін з найстаражытных італійскіх і рымскіх багоў.

Квірын быў першапачаткова бажаством сабінян. Быў прыўнесены ў Рым сабінскімі перасяленцамі, якія засялілі Квірынальскі ўзгорак. Першапачаткова быў богам вайны, падобным да Марса. У пазнейшы час ідэнтыфікаваўся з Ромулам, першым рымскім царом. У пачатковы перыяд гісторыі Рымскай дзяржавы Квірын, разам з Юпітэрам і Марсам, уваходзіў у трыяду галоўных рымскіх богаў, кожны з якіх меў свайго Вярхоўнага жраца. Свята бога Квірына — Квірыналіі — ладзілася 17 лютага.

Адна з назваў рымскіх грамадзян — квірыты — паходзіць ад імя бога Квірына. Пра культ Квірына распавядаюць у сваёй «Гісторыі…» Ціт Лівій (VIII, 9, 6) і ў Параўнальных жыццяпісах Плутарх (Ромул, XXIX).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буассье Г. Римская религия от Августа до Антонинов. М., 1914.
  • Wissowa G. Religion und Kultus der Römer. München, 1902.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]