Паралель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Усё мерыдыяны (жоўтыя) дзеляць шар на дзве палоўкі  — таксама як і Экватар (сіні). Паралелі паказаны перарванымі лініямі.

Парале́ль — лінія сячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, паралельнай плоскасці экватара.

На глобусе паралель малюецца ў выглядзе акружнасці, усе пункты якой роўнападаленыя ад экватара. Даўжыні паралеляў розныя — яны павялічваюцца пры набліжэнні да экватара і памяншаюцца да полюсаў. Усе пункты адной паралелі маюць аднолькавую шырату, але розную даўгату. Экватар — самая доўгая паралель. Для вылічэння даўжыні аднаго градусу дугі адвольнай паралелі можна памножыць 111,3 км (даўжыню дугі экватарыяльнай паралелі ў 1 градус) на косінус вугла, які адпавядае шукаемай паралелі.

Прынята вызначэнне экватара як нулявой паралелі. Паўночны полюс мае шырату ў +90 градусаў, паўднёвы — у −90°. Адлегласць паміж дзвюма паралелямі, якія адрозніваюцца на 1 градус, — прыкладна 111 км.

Паралелі (акрамя экватара) не з'яўляюцца артадраміямі, гэта значыць найкарацейшымі лініямі на паверхні паміж любымі іх двума пунктамі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]