Паўночны полюс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Arctic Ocean.png

Паўно́чны по́люс — кропка, у якой уяўная вось вярчэння Зямлі перасякае яе паверхню ў Паўночным паўшар'і.

Паўночны полюс размешчаны ў цэнтральнай частцы Паўночнага ледавітага акіяна, дзе глыбіня не перавышае 4000 метраў. Увесь год у раёне Паўночнага полюса дрэйфуюць магутныя шматгадовыя льды. Сярэдняя тэмпература ўзімку — каля -40 °С, улетку пераважна каля 0 °С.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, першымі дасягнулі Паўночнага полюса экспедыцыі амерыканцаў Фрыдэрыка Кука ў 1908 і Роберта Піры у 1909, хоць доказаў дасягнення імі заяўленай мэты няма. У 1926 годзе над полюсам праляцеў дырыжабль, кіраваны Умбертам Нобілем, з вядомым палярнікам Руалем Амундсенам на борце. У траўні 1937 пры дапамозе самалёта ў раёне Паўночнага полюса (у момант высаджвання прыкладна ў 30 кіламетрах) была арганізаваная першая навукова-даследчая дрэйфуючая станцыя «Паўночны Полюс-1» (СССР) пад кіраўніцтвам Яна Папаніна. Аднак, высадка непасрэдна на полюсе была ажыццёўленая іншай савецкай экспедыцыяй толькі ў 1948 годзе.

Гл. таксама