Мерыдыян

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Усе мерыдыяны (жоўтыя) дзеляць шар на дзве паловы — таксама як і экватар (сіні). Паралелі паказаны пункцірнымі лініямі.

Геаграфічны мерыдыян[правіць | правіць зыходнік]

Мерыдыя́н (ад лац.: meridies - 'поўдзень'; з 'medidies' ад 'medius + dies' ) — у геаграфіі, лінія перасячэння паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай праз якую-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэння Зямлі. Кожны мерыдыян перасякаецца з усімі астатнімі ў дзвюх кропках на паўночным і паўднёвым паўшар'і. Даўжыні ўсіх мерыдыянаў на глобусе роўныя. Усе кропкі аднаго мерыдыяна маюць аднолькавую даўгату, але розную шырату. У міжнароднай практыцы за пачатковы мерыдыян прыняты Грынвіцкі, які праходзіць праз англійскі горад Грынвіч, ад яго вядзецца адлік даўгот.

Астранамічны мерыдыян[правіць | правіць зыходнік]

Мерыдыян — у астраноміі, вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз паўшар'і свету, зеніт і надзір.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]