Парламент Малайзіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Парламент Малайзіі (малайск.: Parlimen Malaysia) — заканадаўчы орган (парламент) Малайзіі.

Канстытуцыя Малайзіі не ўтрымлівае дакладнага прынцыпу падзелу ўладаў. Вярхоўны кіраўнік уваходзіць ва ўсе галіны ўлады, у тым ліку і заканадаўчую (арт. 44).

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Парламент складаецца з дзвюх палат (арт. 90):

  • Палата прадстаўнікоў (малайск.: Dewan Rakyat, літаральна — Народны Савет) — ніжняя палата;
  • Сенат (малайск.: Dewan Negara, літаральна — Дзяржаўны Савет) — верхняя палата.

Адзін грамадзянін не можа быць адначасова членам абедзвюх палат або быць абраным больш чым ад адной выбарчай акругі ў Палату прадстаўнікоў, а ў Сенат больш за ад аднаго штата[3].

Палата прадстаўнікоў (Народны Савет)[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па Канстытуцыі Малайзіі — 180 членаў (арт. 46), якія выбіраюцца на прамых выбарах на 5 гадоў. Пры дыскваліфікацыі дэпутата яго месца застаецца вакантным. Вярхоўны кіраўнік па рэкамендацыі прэм’ер-міністра мае права распусціць Палату прадстаўнікоў пасля вынясення ёю вотуму недаверу кабінету міністраў. Са складу палаты Прадстаўнікоў абіраецца спікер і намеснік спікера. Склікаецца на сесіі Вярхоўным кіраўніком, максімальны перапынак паміж якімі не можа быць больш за 6 месяцаў.

Сенат (Дзяржаўны Савет)[правіць | правіць зыходнік]

Сенат складаецца з 69 прызначаных і абіраных членаў з грамадзян, якія дасягнулі ўзросту 30 гадоў: 26 абіраюцца заканадаўчым зборам кожнага штата (па 2 ад кожнага штата), 43 члена прызначаюцца Вярхоўным кіраўніком, з іх два ад Куала-Лумпур, адзін ад Лабуан (арт. 45). Сенатары прызначаюцца на 3 гады, але не больш за 2 тэрміны запар, і гэты тэрмін не перарываецца роспускам парламента. Сенатары, прызначаныя Вярхоўным кіраўніком, прадстаўляюць інтарэсы розных галін: эканомікі, культуры, этнічных меншасцяў. Кандыдат у сенатары не можа быць судзімым, знаходзіцца на дзяржаўнай службе, займаць пасаду дэпутата або суддзі, быць псіхічнахворым, вызваленым ад абавязацельстваў банкрутам, мець падвойнае грамадзянства. Са свайго складу абіраюць Старшыню.