Партал:Музыка/Выбраная асоба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Фрыдрых Гендэль
Георг Фрыдрых Гендэль

Георг Фрыдрых Гендэль (1685—1759) — нямецкі кампазітар эпохі барока, вядомы сваімі операмі, араторыямі і канцэртамі. Ён нарадзіўся ў Германіі ў адзін год з Іаганам Себасцьянам Бахам і Даменіка Скарлаці. Атрымаўшы музычную адукацыю і досвед у Італіі, ён затым перасяліўся ў Лондан, а пасля стаў англійскім падданым.

За сваё жыццё Гендэль напісаў каля 40 оперЮлій Цэзар», «Рынальда» і г. д.), 32 араторыі, мноства царкоўных харалаў, арганных канцэртаў, камернай вакальнай і інструментальнай музыкі, а таксама шэраг твораў «папулярнага» характару. У лік яго найбольш знакамітых твораў уваходзяць «Месія», «Музыка на вадзе» і «Музыка для каралеўскага феерверка» (далей…).