Партрэт Януша Радзівіла (Шульц)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэль Шульц[d]
Партрэт Януша Радзівіла. каля 1652
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-144)

Партрэт Януша Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскіх каралей Даніэлем Шульцам  (руск.). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 71; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1].

Рэстаўрыраваны ў 4 чвэрці XIX стагоддзя[2], потым у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым і А. Б. Брындаравым у 1966—1976 (Ленінград)[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На партрэце Януш паказаны ў доўгім аксамітным жупане карычнева-залацістага колеру, са стаячым каўняром, які зашпілены да таліі на рад шчыльна пасаджаных залатых гузікаў з устаўкамі каштоўных камянёў[3]. Жупан падперазаны мяккім персідскім ці кітайскім поясам у тон жупану, зверху накінута на плечы ярка-чырвоная, падбітая чорным футрам дэлія, сашчэпленая пад горлам круглай залатой чапрагай, якая дапаўняецца шырокім залатым з камянямі ланцугом з фігурнай засцежкай[3].

На нагах саф’янавыя боты жоўтага колеру з вострым наском і невялікім (на палову пяты) слоеным скураным абцасам. Галава Януша Радзівіла па шляхецкім звычаі высока падбрыта, толькі на макушцы пакінуты традыцыйны чуб. Збрытая і бародка, замест яе — доўгія вусы[3].

Копіі[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт у лаўровым вянку[d]

У Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. 1851) ёсць копія «Партрэт у лаўровым вянку[d]» з серыі партрэтаў у лаўровым вянку, які да 1950 года захоўваўся у МГВАВ[1].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
  • Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993
  • Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994

Зноскі

  1. а б в г д Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 92-93. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. Inwentarz obrazow nieswieskich я 4 cwierci w. XIX, rkps., Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Мінск.: Ф. 694. Воп. 1. інв. N 276. S. 29. K. 7 № 771
  3. а б в Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]