Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Будынак музея (2010.07.03)
Будынак музея (2010.07.03)
Месцазнаходжанне Мінск, пр. Незалежнасці, 25а
Праезд ст. м. Кастрычніцкая
Тэлефон +375-17-2275611
Адкрыты 10.00-18.00, выхадны панядзелак
Білет 2000, з правам фатаграфавання 3000 бел.руб.
http://www.warmuseum.by

Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - найбуйнейшае ў Беларусі сховішча рэліквій Вялікай Айчыннай вайны і адзін з найважнейшых цэнтраў грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Змест

[правіць] Гісторыя

Заснаваны 30 верасня 1943 г. паводле пастановы Бюро ЦК КП(б)Б

Адчынены 07.11.1944[1]

[правіць] Новы будынак

Паводле паведамлення арганізацыі «Мінскбуд», будаўніцтва новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пачнецца ў сакавіку 2010 года.[2]

Галоўны архітэктар праекта (прафесар Віктар Крамарэнка, аўтар будынкаў Нацыянальнай бібліятэкі і Мінскага чыгуначнага вакзала) мяркуе, што працы зоймуць каля двух гадоў. Кошт праекта будзе складаць каля 20 млн. долараў.

Будынак («Архітэктурны салют Перамогі» — на яго праменнях размесцяцца скульптурныя рэльефы з упісанымі на іх імёнамі Герояў Савецкага Саюза. Увечары архітэктурныя прамяні будуць запаўняцца лазернымі прамянямі. Вянчаць будынак будзе шкляны купал. Плошча будучага музея - 15 тысяч м²) будзе ўзведзены каля стэлы «Мінск — горад-герой», побач будуць Плошча Герояў (яе ўпрыгожыць фантан з 170 струменяў, кожны з якіх прысвечана аднаму з населеных пунктаў Беларусі, вызваленых Чырвонай арміяй у гады вайны. Вада будзе падаць па схілу пагорка) і Парк Перамогі.

Музей будзе складацца з 4 прысвечаных розным гадам вайны блокаў. Вянчаць будынак павінен шкляны купал. Абсталюецца музей шматмоўны аўдыёгідамі, плазменнымі экранамі, якія дэманструюць фота -і кінахроніку. Інфакіёск будзе знаёміць з лістамі з фронту.

[правіць] Фонды

Каля 142 тысяч адзінак захоўвання. Выкарыстоўваюцца для паказу экспазіцыі, правядзення масавых патрыятычных мерапрыемстваў, даследавання матэрыялаў перыяду вайны[3].

[правіць] Экспазіцыйная плошча

3,6 тыс. кв.м.

Экскурсіі: аглядныя і тэматычныя па ўсіх раздзелах Вялікай Айчыннай вайны.

[правіць] Навуковая праца калектыва

  • Падрыхтоўка навуковых даведак і аглядаў музейных калекцый
  • Пабудова стацыянарнай экспазіцыі
  • Складанне даведнікаў, альбомаў, выступленне ў СМІ

Зноскі

  1. Белорусский музей истории ВОВ
  2. Музей-салют. Строительство нового здания Музея истории Великой Отечественной войны начнется в марте
  3. Белорусский Государственный музей истории Великой Отечественной войны

[правіць] Глядзіце таксама

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах