Партызанская брыгада «Граза»
Партызанская брыгада «Граза» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 673 партызаны (29.6.1944) |
Дыслакацыя | Талачынскі, Чашніцкі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Партызанская брыгада «Граза» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года на базе атрада «Граза», які ў ліпені прыбыў з савецкага тылу, і мясцовай партызанскай групы С. Т. Баранава (27 чалавек), якая дзейнічала з сакавіка 1942 у Талачынскім раёне. Да ліпеня 1943 года мела назву партызанская брыгада «Дзядзькі Колі». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Талачынскага і Чашніцкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (673 партызаны, 9 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- атрад «Перамога»;
- атрад «Сцяг»;
- атрад імя Аляксандра Неўскага;
- атрад «За Радзіму»;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Суворава;
- атрад «За Савецкую Беларусь»;
- атрад імя Фрунзэ;
- атрад імя Гастэлы.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
- М. А. Рашэтнікаў;
- С. М. Нарчук (загінуў);
- Дз. М. Катлярчук;
- А. Дз. Варашэнь (выконваў абавязкі).
Камісар[правіць | правіць зыходнік]
- С. М. Нарчук.
Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]
- Дз. М. Катлярчук;
- Л. К. Кіпрыянец;
- Р. М. Аўчыннікаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначным участку Талачын — Орша і на грунтавых дарогах. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку станцый Перавалачны — Коханава падарвалі больш за 500 рэек. У верасні 1943 года вялі баі каля вёскі Рыдамля Талачынскага раёна, у кастрычніку ўтрымлівалі абарону ў вёсках Чарэя — Стражавічы — Белая Царква, у сакавіку 1944 года вялі баі каля вёскі Слідчаны Чашніцкага раёна, каля вёсак Рафалова (снежань 1943), Усвейка, Мураўнічы (студзень 1944) Талачынскага раёна. У лютым 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна. У маі 1944 года разам з партызанскай брыгадай М. П. Гудкова ўдзельнічалі ў баі каля вёскі Бароўка Лепельскага раёна.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1977 годзе ў вёсцы Янава Талачынскага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1980 годзе каля вёскі пастаўлена стэла.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.