Партызанская брыгада «Уперад»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Уперад»
Гады існавання 1943-1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Лідскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 471 партызан (6 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Юрацішкаўскі і Іўеўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада «Уперад»партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (471 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Барысу Адамавічу Булату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў:

  • імя Чкалава (арганізаваны ў ліпені 1942 года на базе груп Ф. І. Зайцава, І. М. Палешчука, С. С. Ключніка, І. М. Ляўковіча);
  • імя Аляксандра Неўскага;
  • «Бальшавік» (арганізаваны ў чэрвені 1943);
  • «Гай» (арганізаваны ў маі 1943);
  • «Сібірак» (арганізаваны ў верасні 1943 года на базе добраахвотнікаў-сібіракоў).

У красавіку 1944 года на базе атрада імя Аляксандра Неўскага, вылучанага з брыгады была створана партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага.

На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй, у яе склад уваходзілі:

  • атрад імя Чкалава;
  • атрад «Беларускі мсцівец»;
  • атрад «Бальшавік»;
  • атрад «Сібірак».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • М. В. Пронькін.

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • М. У. Сабіла.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны баявымі дзеяннямі зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках ЛідаМаладзечна, Баранавічы — Ліда. У лютым 1944 года на ўчастку ЯхімаўшчынаЮрацішкі спалілі 58 вагонаў з ваеннай тэхнікай, спынілі рух на 57 гадзін. Разграмілі 10 нямецкіх апорных пунктаў, у сакавіку правялі 15 баёў, захапілі 15 вінтовак, 2 кулямёты, боепрыпасы. У чэрвені 1944 года падарвалі 580 рэек.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1969 у вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна — абеліск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]