Лідскае партызанскае злучэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідскае партызанскае злучэнне
Гады існавання красавік 1943 года — ліпень 1944 года
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 4200 партызан (ліпень 1944 года)
Дыслакацыя Воранаўскі, Лідскі, Любчанскі, Навагрудскі, Юрацішкаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Яфім Гапееў

Лідскае партызанскае злучэннезлучэнне партызанскіх брыгад і атрадаў, якія змагаліся з немцамі на акупаванай тэрыторыі Воранаўскага, Лідскага, Любчанскага, Навагрудскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.

Злучэнне было створанае ў красавіку 1943 года, паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Камандзір — першы сакратар Лідскага міжрайпартцэнтра і Лідскага падпольнага гаркама-райкама Яфім Данілавіч Гапееў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Злучэнне яднала шэсць партызанскіх брыгад:

Акрамя таго на тэррыторыі Лідскай зоны дзейнічалі асобная брыгада «Няўлоўныя» і атрад «Слаўны», у Навагрудскім раёне размяшчаўся сямейны атрад імя М. І. Калініна. На час злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 6—11 ліпеня 1944 года ў брыгадах і атрадах партызанскага злучэння налічвалася 4 200 партызан.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]