Партызанская брыгада імя ВЛКСМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя ВЛКСМ
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 282 партызаны (2.7.1944)
Дыслакацыя Ушацкі і Чашніцкі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. А. Куксёнак

Партызанская брыгада імя ВЛКСМпартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага і Чашніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (282 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе асобных атрадаў імя Лазо, «Сібрак», «КІМ», арганізаваных на Асобым беларускім зборы, 2-га і 4-га. У лістападзе 1943 года 2-гі атрад быў расфарміраваны.

На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады імя Лазо, «Сібірак», «КІМ», імя Сільніцкага.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • М. П. Шчурын

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы ПолацкМаладзечна, знішчылі ці пашкодзілі 14 эшалонаў, падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У красавіку — маі ўдзельнічалі ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак АсінаўкаРабчонкі Ушацкага раёна. Вялі баі супраць карнай аперацыі «Веснавое свята»

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад.
  • У 1976 годзе ў вёсцы Лозы Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]