Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскага
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Беластоцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 769 партызан
Дыслакацыя Беластоцкі, Граеўскі, Кнышынскі, Крынкаўскі, Саколкаўскі, Гродзенскім раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Мікалай Калістратавіч Вайцяхоўскі

Партызанская брыгада імя Кастуся Каліноўскагапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Да снежня 1943 года мела назву «Пралетарыят». Дзейнічала на тэрыторыі Беластоцкага, Граеўскага, Кнышынскага, Крынкаўскага, Саколкаўскага, Гродзенскага раёнаў. 20 ліпеня — 18 жніўня 1944 года брыгада (769 партызан, чатыры атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў «Кузнецкія металургі» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года ў Маскве, 23 красавіка дэсантаваны ў Івянецкі раён, перайменаваны ў «Камсамол Беларусі»), «Звязда» (арганізаваны ў лістападзе 1943 года на базе арганізатарскай групы М. А. Казакова і групы У. А. Аўдоніна, якая дзейнічала ў Гродзенскім раёне з лета 1943 года). У лютым 1944 года ў брыгаду ўвайшоў атрад імя Матросава, арганізаваны ў кастрычніку 1943 года на базе групы «Афанасьева» (І. А. Цімашэнкі), якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Беластоцкім, Заблудаўскім і Крынкаўскім раёнах. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад «Камсамол Беларусі»;
  • атрад імя Матросава;
  • атрад «Звязда»;
  • атрад «26 гадоў Кастрычніка»;
  • атрад імя Кастуся Каліноўскага.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • С. В. Чудзінаў

Дзейнасць брыгады[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны зрабілі больш за сто дыверсій. Зрывалі перавозкі, знішчалі жывую сілу і тэхніку немцаў, вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. 27 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні горада Беласток.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдняй школе № 20 горада Гродна з 1984 года дзейнічае Музей баявой славы партызанскай брыгады імя Кастуся Каліноўскага[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Музей Боевой Славы партизанской бригады имени К.Калиновского . sites.google.com. Праверана 25 кастрычніка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]