Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (В. А. Чаркасаў)
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 489 партызан (2 ліпеня 1944 года) |
Дыслакацыя | Куранецкі, Смаргонскі, Маладзечанскі, Мядзельскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | В. А. Чаркасаў |
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага — партызанская брыгада, створаная 8 снежня 1943 года на базе атрада С. М. Будзённага. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Куранецкага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (489 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Брыгада была створана на базе атрада імя Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942 года на базе груп В. А. Чаркасава і А. С. Азончыка, якія дзейнічалі з лета 1941 года, М. Дз. Немава і А. Запявалава). У склад брыгады таксама ўваходзілі:
- атрад «Патрыёт»;
- атрад імя Пугачова;
- атрад імя Фрунзе;
- атрад імя Молатава.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
Камандзір[правіць | правіць зыходнік]
Камісар[правіць | правіць зыходнік]
Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]
- М. Дз. Немаў
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партызаны ў 1942 годзе на чыгуначным участку Куранец — Усцінавічы разбурылі чыгуначнае палатно. У жніўні 1943 года падарвалі вадакачкі на станцыях Ашмяны і Залессе. Група Азончыка падарвала 47 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай немцаў. Аперацыю «рэйкавая вайна» партызаны праводзілі на чыгуначных участках Солы — Смаргонь (жнівень 1943 года), Будслаў — Параф’янава (чэрвень 1944 года). Да падыходу Чырвонай Арміі занялі і ўтрымлівалі станцыі Будслаў і Княгінін. Разам з Чырвонай Арміяй удзельнічалі ў вызваленні райцэнтра Крывічы.
Камандзіру атрада «Патрыёт» Азончыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.