Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (М. І. Карашкоў)
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР РСФСР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 910 партызан (29.6.1944) |
Дыслакацыя | Барысаўскі, Пухавіцкі, Рудзенскі, Чэрвеньскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. І. Карашкоў |
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе вылучаных 1-й Мінскай партызанскай брыгадай атрадаў імя Кірава, імя Варашылава (створаны ў жніўні 1943) і імя Будзённага (створаны ў лістападзе 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Пухавіцкага, Рудзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (910 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- атрад імя Кірава;
- атрад імя Будзённага;
- атрад імя Варашылава;
- атрад імя Жукава.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
Камандзір[правіць | правіць зыходнік]
Камісар[правіць | правіць зыходнік]
- Г. М. Папшаў
Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]
- Р. М. Дзедаў
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях Мінск — Барысаў, Мінск — Асіповічы і іншых. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,3 тысячы рэек. У красавіку 1944 года разграмілі гарнізоны ў вёсках Таковішча і Вялікія Лукі Пухавіцкага раёна. У жніўні 1943 года вялі засадныя баі каля вёскі Ачыжа Чэрвеньскага, у снежні каля вёскі Матарова Рудзенскага раёнаў, у ліпені — жніўні 1943, красавіку — маі 1944 гадоў — баі з карнікамі. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі горад Чэрвень.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.