Партызанская брыгада імя У. І. Леніна (В. У. Каткоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя В. І. Леніна
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Брэсцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1151 партызан (20 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Маларыцкі і Дамачаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Віктар Уладзіміравіч Каткоў

Партызанская брыгада імя У. І. Ленінапартызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Маларыцкага і Дамачаўскага раёнаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў імя К.Я. Варашылава і імя Г. К. Жукава вылучаных з партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1944 года быў створаны атрад імя Л. П. Зяленіна.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны вялі баі па ліквідацыі апорных пунктаў праціўніка і валасных упраў. Пры нападзе на гарнізон у райцэнтры Дамачава знішчылі склады са збожжам, сыравінай, захапілі шмат зброі. У жніўні — кастрычніку 1943 падарвалі 3 эшалоны, 19 мастоў, у тым ліку 1 чыгуначны, разабралі 1 км чыгуначнага палатна, пашкодзілі 4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. З удзелам мясцовых жыхароў вывелі са строю ўчастак шашэйнай дарогі БрэстУладава. У ноч на 15 лістапада атрад імя Жукава разбіў гарнізон праціўніка ў Шацку Валынскай вобласці. У час бою знішчыў варожыя склады, захапіў у палон каля 100 нямецкіх паліцэйскіх, шмат зброі.

20 ліпеня 1944 года брыгада (1151 партызан; атрады імя Варашылава, імя Жукава, імя Зяленіна (атраду нададзена імя камандзіра партызанскай брыгады імя Сталіна, які загінуў у баі)) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]