Партыя «Народная петыцыя»

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Народная петыцыя
араб.: العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية
Лідар:

Махамед Хамдзі аль-Хашымі

Заснавальнік:

Махамед Хамдзі аль-Хашымі

Дата заснавання:

11 сакавіка 2011

Ідэалогія:

Папулізм

Месцаў у Устаноўчым сходзе:
7 / 217
Махамед Хамдзі аль-Хашымі, лідар партыі "Народная петыцыя"

Народная петыцыя аб свабодзе, справядлівасці і развіцці (араб.: العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية), скарочана Народная петыцыя — палітычная партыя ў Тунісе. Яна была створана пасля рэвалюцыі 17 сакавіка 2011 года. Партыя заснавана пад кіраўніцтвам публіцыста і медыапрадпрымальніка Махамеда Хамдзі аль-Хашымі[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Махамед Хамдзі, які з'яўляецца ўладальнікам спадарожнікавага тэлеканала Al-Mustakilla, як мяркуецца, меў цесныя сувязі са зрынутым прэзідэнтам Туніса Бен Алі[2], але сам асуджае такія заявы як паклёп[3]. Падчас выбарчай кампаніі ва ўстаноўчы сход 23 кастрычніка 2011 партыя абяцала бясплатную ахову здароўя, і дапамогу ў памеры 200 дынараў для кожнага з 500.000 беспрацоўных у Тунісе. Махамед Хамдзі асабіста паабяцаў надаць 2000000000 дынараў свайго багацця ў нацыянальны бюджэт[2][4]. Канал Al-Mustakilla моцна падтрымлівае кампанію партыі. Менавіта таму ў ЦВК былі пададзеныя шматлікія скаргі на Народную петыцыю, з просьбай аб ануляванні выбарчага спісу партыі[4].

Выбары 2011[правіць | правіць зыходнік]

Да здзіўлення абодвух супернікаў і нейтральных назіральнікаў, партыя выступіла вельмі добра, першапачаткова выйграўшы 27 месцаў ва Устаноўчым сходзе.[3] 27 кастрычніка ISIE дыскваліфікавала спісы Народнай петыцыі ў шасці выбарчых акругах (усяго з васьмі кандыдатамі, якія перамаглі) з-за абвінавачання кандыдатаў у фінансавых парушэннях.[5] Такім чынам, колькасць месцаў была даведзена да 19, але нягледзячы на гэта партыя заставалася чацвёртай па велічыні ў канвенцыі. Рашэнне ISIE аб скасаванні месцаў выклікала бурныя пратэсты прыхільнікаў Народнай петыцыі ў Сэдзі-Бу-Зід. Лідар партыі Махамед Хамдзі папрасіў сваіх паспяховых кандыдатаў байкатаваць Устаноўчы сход[6], перад разваротам рашэння ад 28 кастрычніка, калі ён абвясціў, што прадстаўнікі гэтага спісу ўсё ж будуць працаваць у парламенцкай апазіцыі[7]. Скаргі Народнай петыцыі ў Адміністрацыйны Суд пераважна скасавалі рашэнне выбарчай камісіі. У выніку сем з васьмі скасаваных месцаў былі адноўленыя паводле вердыкту суддзі, даючы папулісцкай партыі 26 месцаў у сукупнасці.[8] Тым не менш, дванаццаць членаў Народнай петыцыі, якія трапілі ў парламент, у наступныя дні сышлі з партыі і обвясцілі сябе незалежнымі дэпутатамі.[9]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.