Паруснікавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паруснікавыя
Morning catch of marlin at Jimbaran.jpg
Tetrapturus audax
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Istiophoridae

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   172486
NCBI   27768
EOL   5310

Па́руснікавыя (Istiophoridae) — сямейства рыб атрада акунепадобных.

Падзяляюцца на 3 роды: кап'яносцы, або кап'ярылы — 6 відаў, марліны — 3 віды, паруснікі — 2 віды. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Жывуць пераважна ў прыбярэжнай зоне. Развіваюць скорасць да 130 км/гадз.

Даўжыня да 5 м, маса да 900 кг. Рыла падоўжанае. Першы спінны плаўнік доўгі і высокі, нагадвае парус (адсюль назва), у час руху здольны ўкладвацца ўздоўж спіны. Грудныя плаўнікі звычайна доўгія і вузкія.

Драпежнікі, кормяцца рыбай і кальмарамі.

Аб'екты промыслу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паруснікавыя // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.