Акунепадобныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Акунепадобныя
Perca fluviatilis 2008 G1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Надклас:

Рыбы

Клас:

Касцявыя рыбы

Надатрад:

Касцістыя рыбы

Атрад:

Акунепадобныя

Навуковая назва

Perciformes

ITIS   167640
NCBI   8111

Акунепадобныя (Perciformes) — самы шматлікі атрад касцістых рыб.

Уключае 21 падатрад, 150 сямействаў, каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40% ад агульнай колькасці ўсіх відаў рыб).[1] У вадаёмах Беларусі 4 віды сямейства акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), па аднаму віду бычковых (бычок-пясчанік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчыкі).

Даўжыня ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 спінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр не злучаны з кішэчнікам. Луска найчасцей ктэноідная. Ёсць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры.

Акунепадобныя з'явіліся ў верхнім меле, большасць сямействаў вядома з эацэну.

Многія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах.

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т. Т.1.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах