Паўвостраў Вальдэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вальдэс
ісп.: Valdés
Каардынаты: Каардынаты: 42°30′00″ пд. ш. 63°56′00″ з. д. / 42.5° пд. ш. 63.933333° з. д. (G) (O) (Я)42°30′00″ пд. ш. 63°56′00″ з. д. / 42.5° пд. ш. 63.933333° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыі Атлантычны акіян
Плошча 3 625 км²
Краіна Flag of Argentina.svg Аргенціна
Паўвостраў Вальдэс (Аргенціна)
Паўвостраў Вальдэс
Від з космасу
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 937
рус.англ.фр.

Вальдэс (ісп.: Península Valdés) — паўвостраў на атлантычным узбярэжжы Аргенціны. Плошча - 3625 км². Большая частка паўвострава ўяўляе сабой незаселеную тэрыторыю. Ёсць некалькі салёных азёр, самае буйное з якіх ляжыць на 40 метраў ніжэй за ўзровень мора. Гэта самая нізкая адзнака на сушы для Паўднёвай Амерыкі.

У 1999 паўвостраў Вальдэс уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - у першую чаргу з-за сваёй непаўторнай і багатай фауны. На ўзбярэжжы паўвострава знаходзяцца калоніі марскіх млекакормячых, такіх як паўднёвы марскі слон (Mirounga leonina) і вушастыя цюлені. У заліве Нуэва, які адлучае паўвостраў ад мацерыковай Патагоніі водзяцца паўднёвыя кіты (Eubalaena australis), таксама заплываюць для размнажэння іншыя віды кітоў, таму што вада ў заліве цяплейшая і спакайнейшая, чым у адкрытым акіяне. Ля ўзбярэжжа водзяцца касаткі. На сушы трапляюцца страусы нанду, гуанака, мара (вядомы , як патагонскі заяц або патагонская марская свінка).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]