Паўвостраў Таймыр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Таймыр | |
| Акваторыі | Мора Лапцевых, Карскае мора |
| Найвышэйшы пункт | 1 125 м |
| Краіна | |
Таймы́р (Таймырскі паўвостраў) — паўвостраў ў Расіі, самая паўночная мацерыковая частка сушы Еўразійскага кантынента, размешчаны паміж Енісейскім залівам Карскага мора і Хатангскім залівам мора Лапцева. Па характары паверхні дзеліцца на 3 часткі: Паўночна-Сібірская нізіна, горы Быранга (вышыня да 1125 метраў), якія цягнуцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, і прыбярэжная раўніна ўздоўж ўзбярэжжа Карскага мора. Паўднёвай мяжой паўвострава лічыцца паўночны ўступ плато Путарана.
Найбуйнейшыя рэкі Таймыра: Пясіна, Верхняя і Ніжняя Таймыра, Хатанга.
Найбуйнейшыя азёры: Таймыр, Партнягіна, Кунгасалах, Лабаза, Какора.