Паўднёва-Заходні нацыянальны парк
| Паўднёва-Заходні нацыянальны парк Southwest National Park |
|||
Возера Педэр і востраў Скотс-Пік |
|||
|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
|
|||
| Размяшчэнне | |||
|---|---|---|---|
| Найбліжэйшы горад | |||
| Плошча |
618,267 га |
||
| Дата заснавання |
1955 |
||
Паўднёва-Заходні нацыянальны парк або Саўт-Уэст (англ.: Southwest National Park) — нацыянальны парк у паўднёва-заходняй частцы Тасманіі ў 90 км на захад ад Хобарта[1].
У 1955 годзе быў утвораны нацыянальны парк Лейк-Педэр, які ўключаў возера Педэр і прылеглую да яго тэрыторыю[2]. У 1970-я гг. пасля будаўніцтва некалькіх плацін была затопленая вялікая тэрыторыя, і на месцы возера ўтварылася вадасховішча. Сёння тэрыторыя парку пашырана да ўзбярэжжа і займае плошчу 6182 км². Хоць першыя людзі тут жылі яшчэ 25 тыс. гадоў таму, прырода да гэтага часу адчувае малы ўплыў чалавека. Пераважаюць пусткі і лясы з паўднёвага буку і эўкаліпту. У нацыянальным парку жыве залацістабрухі травяны папугай, колькасць асобін якога ў дзікай прыродзе - 150-200 птушак. Расліннасць тыповая для вострава - эўкаліпт царскі і Ганна, атэрасперма, натафагус Канінгамам, Phyllocladus aspleniifolius, імхі, папараць.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Заходні нацыянальны парк
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Аўстраліі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |