Эўкаліпт
| Эўкаліпт | |||||||||||||||||
Eucalyptus melliodora. Лісце і кветкі. |
|||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Eucalyptus L'Hér., 1788 |
|||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||
Распаўсюджанне |
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Эўкаліпт (Eucalyptus) — род дрэў і некаторых кустоў, налічваецца больш за 700 відаў.
|
Гісторыя [правіць]
Упершыню еўрапейцы пабачылі эўкаліпт на востраве Тасманія, больш 200 гадоў назад. У 1777 г. яго насенне было завезена ў Англію.
Большасць эўкаліптаў паходзіць з Аўстраліі, некаторыя — з астравоў Новай Гвінеі і Інданезіі, а адзін від — нават з Філіпінскіх астравоў. Шматлікія віды былі інтрадукаваны ў засушлівых раёнах іншых частак свету, уключаючы Каліфорнію, Афрыку, Паўднёвую Еўропу, Індыю і Кітай.
Характарыстыка [правіць]
Дасягаюць вышыні 100—155 метраў. Варта адзначыць, што вышыня эўкаліптаў розная, бо сярод іх налічваецца 700 відаў. І не ўсе яны дасягаюць такіх гіганцкіх памераў. Ёсць сярод іх і карлікі, якія ледзь дасягаюць 2-3 метраў у вышыню.
Дзякуючы каштоўнай драўніне і здольнасці да хуткага росту, эўкаліптавыя лясы культывуюць амаль ва ўсіх трапічных і субтрапічных краінах. З-за хуткага росту ім патрабуецца вялікая колькасць вады, што прыводзіць да высушвання глебы. Адзін сталы эўкаліпт можа на працягу года спажыць 14 тон вады.
Эўкаліпт расце вельмі хутка і да стогадовага ўзросту дасягае вышыні 100 м. Асабліва хуткі рост назіраецца ў першае дзесяцігоддзе, калі кожны год дрэва вырастае на 4-5 м. Затым рост запавольваецца. Праз 20-30 гадоў эўкаліпт дасягае вышыні 35 м. пры дыяметры ствала, як у 200-летняга дуба. Пяцігадовыя эўкаліпты ўтвораць сапраўдны лес.
У прамысловасці [правіць]
З некаторых відаў эўкаліпта атрымліваюць масла, а з іншых — вельмі цвёрдую драўніну. Эўкаліпт таксама вядомы як араматычная расліна, з якога атрымліваюць каштоўныя эфірныя маслы.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
Спасылкі [правіць]
- EUCLID Sample, CSIRO