Па што ідзеш, воўча?

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Па што ідзеш, воўча?»
Аўтар Ева Вежнавец
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2020

«Па што ідзеш, воўча?» — аповесць Евы Вежнавец. Кніга выдадзена ў 2020 годзе, выдавецтва «Пфляўмбаўм». За кнігу «Па што ідзеш, воўча?» Ева Вежнавец была ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У аповесці «Па што ідзеш, ваўча?» пераплятаюцца два сюжэты. У першым распавядаецца гісторыя Рыны, алкагалічкі сярэдніх гадоў, якая доўгі час пражыла за мяжой, дзе даглядала за мясцовымі старымі. У другім сюжэце паказана гісторыя Дарошкі, бабулі Рыны. Смерць бабулі прымушае Рыну вярнуцца ў забытую Богам беларускую глуш[1]. Падзеі аповесці разгортваюцца на Любаншчыне. Рыне належыць пахаваць бабулю, адкапаць каханка і аднавіць крыніцы[2].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Па словах самога аўтара, твор прысвечаны ў першую чаргу беларускім бабулям.

«Пачуццю рэчаіснасці і беларускасці я навучылася ад яе. І калі я пачула, што ЮНІСЕФ прапанаваў бабак лічыць перадачай вуснай спадчыны і чалавечнасці, перадачай традыцыі, я зразумела, што павінна напісаць пра беларускіх бабак. Таму што яна была не адна, я такіх бабак сустракала вельмі многа. Дзяды паміраюць рана, і дзяды не цікавяцца такімі дробнымі рэчамі, якімі цікавяцца бабулі. Гэта, хутчэй за ўсё, не кніга, а адкрытая, жывая гаворка»[3].

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

У 2023 годзе кніга выйшла ў перакладзе на чэшскую мову, у чэшскім выдавецтве Паўла Мерварта. Пераклад кнігі зрабіў беларускі пісьменнік і перакладчык Макс Шчур[4].

Агучка кнігі[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2023 года кніга «Па што ідзеш, воўча?» была агучана. Аўдыёбук быў запісаны на Еўрарадыё, чытку твора зрабіла Алена Зуй-Вайцяхоўская[5].

Узнагароды і адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. История женщины, вернувшейся с Запада в Беларусь. Рассказываем о лучшей книге года. КП у Беларусі (26 лістапада 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  2. Па што ідзеш, воўча?. Kamunikat.org (25 красавіка 2022). Праверана 30 лістапада 2023.
  3. Прэмію Гедройца ўпершыню атрымала жанчына. Паразмаўлялі з пісьменніцай Евай Вежнавец. Белсат (26 лістапада 2021). Праверана 1 снежня 2023.
  4. В Чехии вышел бестселлер, главная героиня которого вернулась с Запада в Беларусь. Zerkalo.io (10 верасня 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
  5.  Ева Вежнавец — Па што ідзеш, воўча? . Еўрарадыё, 19 ліпеня 2022
  6. Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»(недаступная спасылка). web.archive.org (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 6 верасня 2023.
  7. Кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец трапіла ў топ найлепшых твораў году па версіі чэшскага партала Iliteratura.cz. Будзьма беларусамі! (11 снежня 2023). Праверана 11 снежня 2023.