Белсат
«Белсат» — беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачання.
|
Гісторыя [правіць]
«Белсат» пачаў спадарожнікавую трансляцыю 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Над стварэннем каналу працавала група журналістаў з Польшчы і Беларусі пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, якую прызначылі дырэктарам (займае пасаду кіраўніка каналу дагэтуль). Юрыдычна «Белсат» — структурная адзінка Польскага тэлебачання.
У якасці задачы «Белсату» абвяшчалася — даць беларусам доступ «да незалежнай інфармацыі, да дакладных звестак пра гісторыю іхнае краіны, да поўнай інфармацыі пра міжнароднае атачэнне Беларусі, да цікавых культурніцкіх і забаўляльных праграмаў на іхнай роднай мове».
«Белсат» паставіў сабе за мэту спрыяць еўрапеізацыі ды дэмакратызацыі Беларусі.
Пры канцы 2008 года сфармавалася грамадская Назіральная рада каналу. У яе склад увайшлі такія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, як Валянцін Акудовіч, Міхаіл Анемпадыстаў, Зінаіда Бандарэнка, Генадзь Бураўкін, Анатоль Гуляеў, Святлана Калінкіна, Уладзімір Колас (старшыня), Алег Трусаў, Юрый Хашчавацкі.
Паводле сацыялагічных апытанняў Цэнтру сацыялагічных даследаванняў «Люстэрка-інфо»[1] (2012) больш за палову (53 %) карыстальнікаў спадарожнікавымі антэнамі ў Беларусі дэкларуюць[2][Крыніца?], што глядзяць праграмы «Белсату». Колькасць гледачоў са спадарожнікавай антэнаю — амаль 1760 тыс., што складае 22 % дарослай тэлеаўдыторыі ў Беларусі.
Як глядзець? [правіць]
Тэлеканал транслюецца штодня з 7:00 паводле беларускага часу.
Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнікі:
«Астра 1КР» (пазіцыя 19,2˚ E, палярызацыя H, частата 10 862 МHz)
«Астра 4А» (пазіцыя 5˚ E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МHz)
Усе зацікаўленыя аператары кабельных сетак могуць трансляваць канал на ўмовах бясплатнай ліцэнзіі.
Онлайн-трансляцыя вядзецца на сайце belsat.eu (панядзелак-пятніца — з 19:00 да 22:00, у суботу — з 20:00 да 22:00).
Супрацоўнікі [правіць]
Аляксей Дзікавіцкі — кіраўнік Рэдакцыі інфармацыйных праграм (з 2007)
Прысутнасць у сацыяльных сетках [правіць]
Facebook Twitter YouTube Livejournal VKontakte Одноклассники
Праграмы [правіць]
- "Студыя «Белсат»[3] — трохгадзінны інфармацыйна-публіцыстычны вечар у жывым эфіры з панядзелка да пятніцы з 19:00 да 22:00. Цэнтральнае месца ў блоку займаюць некалькі выданняў навінаў і выніковая інфармацыйная праграма «Аб'ектыў»[4]. Таксама ў блок уваходзяць «Гарачы каментар»[5], «Dэвайс»[6], «Размова Мацкевіча/Жбанкова»[7], «Сальда»[8], агляды падзеяў культуры, спорту, прагноз надвор'я, параднік «Не прапусці!»[9].
Вядучыя "Студыі «Белсат» — Вольга Жарнасек[10], Алесь Залеўскі[11], Аліна Коўшык[12], Сяргей Падсасонны[13], Аляксандр Пуціла[14], Валеры Руселік[15], Вольга Саўле[16], Сяргей Скулавец[17], Кірыл Смяглікаў[18].
- «Асабісты капітал»[19] — параднік пра спосабы найбольш эфектыўнага выдаткоўвання сямейнага бюджэту; вядоўца — эканаміст Міхал Залескі.
- «Без межаў»[20] — цыкл рэпартажаў пра жыццё беларуска-польскага памежжа.
- «Беларусы ў Польшчы»[21] — публіцыстычны цыкл пра беларускую нацыянальную меншасць у Польшчы.
- «Відзьмо-невідзьмо»[22] — інфармацыйна-забаўляльны агляд асноўных тэндэнцыяў у міжнароднай індустрыі забаваў; вядоўца — Сяргей Філімонаў.
- «Гісторыя пад знакам Пагоні»[23] — цыкл аповедаў пра найважнейшыя падзеі з мінуўшчыны Беларусі.
- «Два на два»[24] — тэледыскусія з удзелам двух вядоўцаў, Дзмітрыя Гурневіча і Паўла Мажэйкі, з двума гасцямі-экспертамі.
- «Маю права»[25] — праграма аб правах чалавека і прыклады іх адстойвання.
- «Моўнік»[26] — лінгвістычная праграма, прысвечаная беларускай мове.
- «Навігатар»[27] — праграма пра адметныя падзеі ў свеце, якія апынуліся па-за топ-навінамі.
- «Над Нёмнам»[28] — альманах пра польскую меншасць у Беларусі.
- «Назад у будучыню»[29] — гумарыстычная праграма на гістарычную тэматыку, якую вядзе рок-музыка Лявон Вольскі.
- «Невядомая Беларусь»[30] — дакументальны цыкл пра сучаснасць i белыя плямы найноўшай гісторыі Беларусі.
- «ПраСвет»[31] — тэлечасопіс пра міжнародныя падзеі.
- «Прыгоды і паходы»[32] — спазнаваўчая праграма для дзяцей 4-8 гадоў.
- «Рэмарка»[33] — агляд культурніцкіх падзеяў у Беларусі; сталыя ўдзельнікі праграмы — Святлана Адзінец, Лізавета Міхальчук, Сяргей Харэўскі, Юлія Цімафеева.
- «Рэпартэр»[34] — рэпартажы пра жыццё ў рэгіёнах Беларусі.
- «Форум»[35] — грамадска-палітычнае ток-шоу; вядоўца — Эдуард Мельнікаў.
- «Чорным па белым»[36] — тэледыскусія на сацыяльныя і культурніцкія тэмы; вядоўцы Валярына Кустава і Вольга Гардзейчык-Мазярска.
- «Эксперт»[37] — праграма Юрыя Хашчавацкага з сатырычным каментаваннем падзеяў у Беларусі.
- «Еўропа сёння»[38], «На колах»[39], «Euromaxx»[40], "Праект «Будучыня»[41] — праграмы партнёрскага каналу «Deutsche Welle TV», з ажыццёўленым на «Белсаце» перакладам на беларускую мову.
- "Зона «Свабоды»[42] — аналітычны агляд падзеяў тыдня, падрыхтаваны пражскаю рэдакцыяй беларускай службы радыё «Свабода».
Узнагароды [правіць]
- У 2013 г. еўрапейскае выданне міжнароднага часопісу «Reader's Digest» назвала Агнешку Рамашэўскую-Гузы «Еўрапеец года-2013».
- У 2010 г. Агнешка Рамашэўская-Гузы і каманда тэлеканалy «Белсат» уганараваныя прэміяй імя Ежы Гедройца.
- «Найвышэйшая мера», рэж. Сяргей Ісакаў, Юлія Хлашчанкова:
узнагарода ў конкурсе «Рэпарцёры для рэпарцёраў» для журналістаў з дзяржаваў «Усходняга партнёрства» (Варшава, Польшча, 2012).
- «Архімандрыт», рэж. Юрый Каліна:
узнагарода «за аператарскае майстэрства» — XI міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Кінолітопис» (Кіеў, Украіна, 2012); узнагарода журы — VIII міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Магніфікат» (Менск, 2012); 1-ае месца ў намінацыі «дакументальнае кіно» — Х міжнародны фестываль праваслаўнага кіно «Покров» (Кіеў, Украіна, 2012); узнагарода «Залаты мельхіёр» — VIII агульнапольскі конкурс рэпарцёраў польскага радыё «Melchiory» (Польшча, 2012); узнагарода «Бронзавы турань» — Міжнародны фестываль «Этнафільм» (Чадца, Славаччына, 2012); 1-ая ўзнагарода ў намінацыі «дакументальны фільм» — Міжнародны дабрачынны фестываль «Светлы анёл» (Масква, Расея, 2012).
- «Даволі! Да Волі…», рэж. Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла:
узнагарода публікі за найлепшы дакументальны фільм — кінафестываль «Off» (Опузэн, Харватыя, 2012).
- «Зямля», рэж. Віктар Аслюк:
першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў — Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinema du Reel» (Парыж, Францыя, 2012).
- «Рэаліці-шоу: выбары», рэж. Мікалай Ваўранюк:
галоўная ўзнагарода — агульнапольскі конкурс Міжнароднага фестывалю мастацтва рэпартажу «Camera Obscura» (Быдгашч, Польшча, 2011).
- «Лобатамія», рэж. Юрый Хашчавацкі:
узнагароды на XXI міжнародным кінафестывалі «Arsenals» за найлепшы балтыйскі фільм і адмысловая ўзнагарода фірмы «Nikon» (Рыга, Латвія, 2011); прыз глядацкіх сімпатыяў і адмысловы прыз журы за «экспрэсіўнасць аўтара і ягонае грамадзянскае сумленне» — IX міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Хранограф» (Кішынёў, Малдова, 2011).
- «Тры кіламетры да неба», рэж. Вольга Дашук:
узнагарода за найлепшую рэжысуру — VІI міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Магніфікат» (Глыбокае-Менск, 2011).
- «Дзеці ксяндза Шаплевіча», рэж. Зоя Катовіч і Алена Антанішына:
прыз старшыні польскага Інстытуту нацыянальнай памяці (ІPN) у намінацыі «за ўвасабленне сапраўднага вобразу пастыра ў беларускім кінематографе» — VІI міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Магніфікат» (Глыбокае-Менск, 2011).
- «Сальда», аўт. Аляксей Мінчонак і Пётр Дзякоўскі:
прэмія ў катэгорыі «эканамічны бюлетэнь» за «прафесіяналізм у скрайне цяжкіх умовах вытворчасці» — XIV агульнапольскі агляд дакументальных формаў «Базар» (Познань, Польшча, 2009).
- «Галерэя Ады», рэж. Уладзімір Колас:
галоўная ўзнагарода — VIII міжнародны фестываль крэатыўных дакументальных фільмаў «Escales Documentaire» (Ля-Рашэль, Францыя, 2008); прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Нацыянальны характар» — Міжнародны фестываль тэлевізійных праграмаў і фільмаў «Залаты бубен» (Ханты-Мансійск, Расея, 2008).
- «Сэрца за кратамі», рэж. Вольга Нікалайчык:
прыз «Залатая багіня» ў намінацыі «Публіцыстыка» — Міжнародны фестываль тэлевізійных праграмаў і фільмаў «Залаты бубен» (Ханты-Мансійск, Расея, 2008).
- «Днюка», дак. фільм, рэж. Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка:
першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011); узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010); галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі ды за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славаччына, 2010).
Дачыненні з беларускімі ўладамі [правіць]
У 2007 г. прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праект трансляцыі незалежнага беларускага каналу з Польшчы — «глупы, бязглузды і нетаварыскі»[43].
«Белсат» некалькі разоў атрымліваў адмову ў рэгістрацыі афіцыйнага прадстаўніцтва каналу ў Мінску. Журналісты, пазбаўленыя такім чынам магчымасці працаваць з афіцыйнай акрэдытацыяй, сталі аб'ектам пераследу з боку КДБ, міліцыі ды пракуратуры Беларусі[Крыніца?].
Тэлеканал востра адрэагаваў на падзеі 19 снежня 2010 г., у дзень абвешчэння вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. «Белсат» вёў наўпроставую трансляцыю і пасля большасці незалежных інтэрнэт-сайтаў стаў фактычна адзінаю крыніцай актуальнай інфармацыі пра драматычныя падзеі на вуліцах сталіцы[Крыніца?].
Міжнароднае падтрыманне і партнёры [правіць]
- «Белсат» — ініцыятыва пад патранатам польскага Міністэрства замежных справаў: фінансуецца з мэтавых рэзерваў бюджэту, прызначаных на падтрыманне міжнароднае супрацы дзеля дэмакратыі ды развіцця грамадзянскае супольнасці.
- Польскае тэлебачанне забяспечвае тэхнічную ды інфраструктурную базы.
- Дзейнасць «Белсату» таксама падтрымалі «Swedish International Development Cooperation Agency» (SIDA), Паўночная рада міністраў, амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, МЗС Літвы, Дзяржаўны дэпартамент ЗША пры пасярэдніцтве міжнароднай арганізацыі IREX, Еўрапейская камісія.
- Еўрапейскі парламент у чатырох рэзалюцыях заклікаў Еўразвяз падтрымаць «Белсат».
- У 2012 г. прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў Акт аб дэмакратыі ды правах чалавека ў Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act). Дакумент вызначае прыярытэты амерыканскай палітыкі ў дачыненні Беларусі, адным з якіх стала падтрыманне электронных медыяў, што працуюць на беларускай мове, у тым ліку тэлеканалу «Белсат».
Зноскі [правіць]
- ↑ «Люстэрка-інфо»
- ↑ Больш як палова аўдыторыі спадарожнікавага тэлебачання глядзіць Белсат
- ↑ "Студыя «Белсат»
- ↑ «Аб'ектыў»
- ↑ «Гарачы каментар»
- ↑ «Dэвайс»
- ↑ «Размова Мацкевіча/Жбанкова»
- ↑ «Сальда»
- ↑ «Не прапусці!»
- ↑ Вольга Жарнасек
- ↑ Алесь Залеўскі
- ↑ Аліна Коўшык
- ↑ Сяргей Падсасонны
- ↑ Аляксандр Пуціла
- ↑ Валеры Руселік
- ↑ Вольга Саўле
- ↑ Сяргей Скулавец
- ↑ Кірыл Смяглікаў
- ↑ «Асабісты капітал»
- ↑ «Без межаў»
- ↑ «Беларусы ў Польшчы»
- ↑ «Відзьмо-невідзьмо»
- ↑ «Гісторыя пад знакам Пагоні»
- ↑ «Два на два»
- ↑ «Маю права»
- ↑ «Моўнік»
- ↑ «Навігатар»
- ↑ «Над Нёмнам»
- ↑ «Назад у будучыню»
- ↑ «Невядомая Беларусь»
- ↑ «ПраСвет»
- ↑ «Прыгоды і паходы»
- ↑ «Рэмарка»
- ↑ «Рэпартэр»
- ↑ «Форум»
- ↑ «Чорным па белым»
- ↑ «Эксперт»
- ↑ «Еўропа сёння»
- ↑ «На колах»
- ↑ «Euromaxx»
- ↑ "Праект «Будучыня»
- ↑ "Зона «Свабоды»
- ↑ Лукашэнка: Незалежны тэлеканал — "глупы, бязглузды і нетаварыскі " праект
