З пляцоўкі Вікіпедыя.
Першацвет высокі (Primula elatior) — шматгадовая травяністая расліна від роду Першацвет (Primula) сямейства Першацветныя (Primulaceae).
Жоўтыя кветкі гэтай расліны служаць адной з ранніх прыкмет вясны, з'яўляючыся аднымі з першых на вільготных лугах, па берагах ручаёў і ў поймах рэк.
Невысокая шматгадовая расліна вышынёй ад 10 да 40 см Лісце 5-15 см даўжынёй і 2-6 см шырынёй сабрана ў прыкаранёвую разетку і пакрытыя валасінкамі з абодвух бакоў. Кветкі светла-жоўтага колеру памерам 9-15 мм, сабраныя ў суквецце па 10-30 на адным сцябле. З'яўляюцца кветкі ранняй вясной, квітнеюць з красавіка па май.
Сярод ранневеснавых раслін першацвет высокі заквітае адным з першых.
Раслінай сілкуюцца гусеніцы матылькоў віду Hamearis lucina.
Распаўсюджванне і асяроддзе пасялення [правіць]
Арэал пакрывае ўсю Еўропу ад Даніі і поўдня Швецыі да Кольскага паўвострава. На Брытанскіх астравах сустракаецца толькі ва Усходняй Англіі.
Расліна пранікла ў Малую Азію і Закаўказзе, сустракаецца на тэрыторыі Усходняй Турцыі і Паўночнага Ірана, дайшло да поўдня Сібіры і ўсходніх раёнаў Алтая.
У дзікай прыродзе расце на вільготных пажыўных друзлых глебах, аддае перавагу цяністым участкам, сустракаецца паблізу населеных пунктаў. Часам культывуецца як дэкаратыўная садовая расліна.
Скарачэнне колькасці ў дзікай прыродзе звязана з асушэннем зямель і касьбой.
Зноскі