Перына дэль Вага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перына дэль Вага
італ.: Perino del Vaga
Род дзейнасці мастак, дызайнер
Дата нараджэння 3 ліпеня 1501
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1547 (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перына дэль Вага (іт. Perino del Vaga, уласнае імя П’еро Буанакорсі, 1501, Фларэнцыя — 19 кастрычніка 1547, Рым) — італьянскі мастак-маньерыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Страціў маці ў двухмесячным узросце, выхоўваўся мачахай. Вучыўся ў Рыдольфа Гірландая. Каля 1517 г. прыехаў у Рым, рабіў дробныя працы, дапамагаючы Рафаэлю ў роспісах лоджый Ватыкана. Таксама пісаў па малюнках Рафаэля выявы планет у апартаментах Борджа. Фактычна Перына стаў другім, пасля Джуліа Рамана, памочнікам Рафаэля. Самастойна распісаў палац Бальдасіні, напісаў выяву Маці Божай тужлівай у царкве Санта-Стэфана дэль Кака.

Пасля смерці Рафаэля (1520) і эпідэміі чумы (1523) Пярына вярнуўся ў Фларэнцыю, зблізіўся з Роса Ф’ёрэнціна. У 1527 годзе запрошаны ў Геную. Распісваў там Палаца дэль Прынчыпе ў манеры, блізкай да прац Джуліо Рамана ў мантуанскім Палаца дэль Тэ. Зрабіў некалькі прац у Пізе.

У 1538 вярнуўся ў Рым. Пісаў у царкве Трыніта-дэі-Монці, у Замку Сант-Анджэла, Ватыкане, Сікстынскай капэле.

Пахаваны ў рымскім Пантэоне.

  1. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=1885 Праверана 12 лютага 2023.