Фларэнтыйская рэспубліка
| Фларэнтыйская рэспубліка лац.: Respublica Florentina іт. Repubblica fiorentina Рэспубліка |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
Фларэнтыйская рэспубліка ў 1494 годзе |
|||||||||
| Сталіца | Фларэнцыя | ||||||||
| Найбуйнейшыя гарады | Фларэнцыя | ||||||||
| Мова | Лацінская мова, Тасканскі дыялект італьянскай |
||||||||
| Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||||||||
| Валюта | Флорын | ||||||||
| Плошча | каля 15 000 км² у 1494 годзе | ||||||||
| Насельніцтва | каля 750 000 чал. у 1494 годзе[1] | ||||||||
| Форма кіравання | Рэспубліка | ||||||||
| Ганфаланьер | |||||||||
| - 1531-1533 | Алесандра Медычы | ||||||||
Фларэнтыйская рэспубліка (лац. Respublica Florentina, (іт. Repubblica di Firenze, Repubblica fiorentina) — незалежная рэспубліка ў Паўночнай Італіі, якая існавала ў 1115-1185 і 1197-1532 гадах. Паўстала як незалежная камуна горада Фларэнцыі, неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала граць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. Фларэнтыйскай рэспубліка стварыла складаную сістэму кіравання, заснаваную на недапушчэнні ўзурпацыі ўлады адной асобай і досыць шырокай ўцягнутасці грамадзян у фарміраванне дзяржаўных органаў. У XIII-XIV стагоддзях эканамічнае развіццё Фларэнцыі апярэджвавала практычна ўсе іншыя дзяржавы не толькі Італіі, але і Еўропы. Тут упершыню зарадзілася мануфактурная вытворчасць і пачаліся сацыяльныя канфлікты паміж наёмнымі працоўнымі і патрыцыятам. З 1434 у Фларэнцыі ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якіх дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньёрыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння, у якім стваралі Дантэ, Петрарка, Бакача, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Макіявелі і многія іншыя. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ураўняльны тэакратычны рэжым Саванарола, аднак пры падтрымцы Францыі і папства, Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе Рэспубліканскае кіраванне Фларэнцыі было ліквідавана, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію - Фларэнтыйскае герцагства (з 1569 - вялікае герцагства Тасканскае).
Зноскі
- ↑ http://www.anriintern.com/regional_geography/itl5.html [недаступная спасылка — гісторыя]