Папская вобласць
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ПАПСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — свецкае зямельнае ўладанне рымскіх папаў. Створаная ў 756, калі кароль франкаў Піпін Кароткі падарыў Папе Стэфану II Рымскую вобласць, Пентаполь і землі колішняга візантыйскага Равенскага экзархата. Папская вобласць спыніла існаванне ў 1870, калі італьянскія войскі ўвайшлі ў Рым і абвясцілі яго сталіцай Італіі.

