З пляцоўкі Вікіпедыя.
Плечаногія, Брахіяподы (Brachiopoda, ад стар.-грэч. Βραχίων — плячо, стар.-грэч. Πούς — нага) — тып беспазваночных марскіх жывёл.
Плечаногія — невялікія адзіночныя жывёлы, што вядуць як правіла аседлы спосаб жыцця. Сустракаюцца на марскім мелкаводдзі, часта ў халодных водах. Цела са спінны і брушнога боку пакрыта двухстворкавай вапнавай ракавінай, з-за чаго плечаногія знешне нагадваюць двухстворкавых малюскаў. Даўжыня ракавіны ад 5 мм да 8 см; ў выкапнёвых відаў дасягала 37,5 см. Афарбоўка жоўтая, ружаватая або шэрая; у некаторых відаў чорная, аранжавая ці чырвоная. Вонкавая паверхня ракавіны бывае гладкай, рабрыстай або складкавай; у некаторых выкапнёвых відаў (прадуктыды) меліся шыпы.
Зноскі