Палеазой
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Палеазой (грэч. πᾰλαιός — старажытны, грэч. Ζωή — жыццё) — геалагічная эра старажытнага жыцця. Палеазой пачаўся 542 млн гадоў таму і працягваўся каля 290 мільёнаў гадоў.
Арганічны свет [правіць]
Менавіта ў палеазой жывыя арганізмы выйшлі на сушу і адбылася «шкілетная рэвалюцыя», калі многія арганізмы абзавяліся панцырамі, ракавінамі і шкілетамі.
Свет палеазою — гэта панаванне членістаногіх: павукі, скарпіёны, гіганцкія стракозы, прусакі, жукі. У вадзе жылі рыбы, на аснове якіх у дэвоне з'явіліся земнаводныя і насякомаедныя невялікія рэптыліі.
З расліннасці вылучаліся гіганцкія папараць і хвашчы, якія ўтваралі густыя зараснікі. У каменнавугальны перыяд на зямлі з'явіліся хваёвыя лясы — кардаітавая тайга, з дрэвамі, што дасягалі вышыні ў 20 метраў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палеазой
| Гэта пачатак артыкула па геахраналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Палеазойская эра (570—250 млн. гадоў назад) | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кембрый (570—500) | Ардовік (500—440) | Сілур (440—410) | Дэвон (410—360) | Карбон (360—285) | Перм (285—250) |