Пол Хантэр Класік (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пол Хантэр Класік, снукер)
Пол Хантэр Класік
Фота
Лагатып Пол Хантэр Класік
Год заснавання: 2004
Арэна: «Grüne Halle» (20042005)
«Stadthalle» (з 2006)
Горад: Фюрт
Краіна: Германія
Спонсар: Betandwin (20052007)
Snookerstars (20082009)
Arcaden (20122014)
Фармат: Прафесійна-аматарскі турнір (2004–2009)
Нізкарэйтынгавы турнір (2010–2015)
Рэйтынгавы турнір (2016)
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
(трэці тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 3:

Сцяг Англіі Марк Сэлбі

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Роні О’Саліван (2011)
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (2012)
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта (2014)
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну (2016)

Апошні турнір
Пол Хантэр Класік 2016

Пол Хантэр Класік (англ.: Paul Hunter Classic) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2004 годзе пад назвай Гран-пры Фюрта ў якасці прафесійна-аматарскага турніру і праходзіў на арэне «Grüne Halle» у горадзе Фюрт (Германія), пасля чаго быў перайменаваны ў адкрыты чэмпіянат Фюрта ў 2005 годзе, а з 2006 года праходзіць на арэне «Stadthalle» у тым жа горадзе Фюрт. У 2007 годзе, пасля смерці вядомага снукерыста Пола Хантэра, які выйграў першы розыгрыш спаборніцтва ў 2004 годзе, турнір быў названы ў яго гонар — Пол Хантэр Класік. З 2010 года турнір штогод праводзіўся ў рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе ўпершыню стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Пол Хантэр Класік стаў чацвёртым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2016/2017. З сезона 2013/2014 прызавы фонд турніру складае €125,000.

Турнір традыцыйна праходзіць у сярэдзіне–канцы жніўня, у 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён, а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.

Фармат Пол Хантэр Класік уключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Сэлбі, які перамог на нізкарэйтынгавых турнірах ў 2011 і 2012 гадах і на рэйтынгавым спаборніцтве ў 2016 годзе. Шон Мёрфі двойчы станавіўся чэмпіёнам прафесійна-аматарскіх турніраў у 2008 і 2009 гадах.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Фармат
Гран-пры Фюрта (прафесійна-аматарскі)
Адкрыты чэмпіянат Фюрта (прафесійна-аматарскі)
Пол Хантэр Класік (прафесійна-аматарскі)
Пол Хантэр Класік (нізкарэйтынгавы)
Пол Хантэр Класік (рэйтынгавы)
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2004 Сцяг Англіі Пол Хантэр Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 4:2
2005 Сцяг Англіі Марк Кінг Сцяг Англіі Майкл Холт 4:2
2006 Сцяг Англіі Майкл Холт Сцяг Англіі Бары Хокінс 4:2
2007 Сцяг Англіі Бары Пінчэс Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 4:0 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах, Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 32
2008 Сцяг Англіі Шон Мёрфі Сцяг Англіі Марк Сэлбі 4:0 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн, Сцяг Англіі Джымі Уайт 16
2009 Сцяг Англіі Шон Мёрфі Сцяг Англіі Джымі Уайт 4:0 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд, Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 16
2010 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4:3 Сцяг Англіі Шон Мёрфі, Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 128
2011 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4:0 Сцяг Англіі Роні О’Саліван, Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 128
2012 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 4:1 Сцяг Індыі Панкай Адвані, Сцяг Англіі Бары Хокінс 128
2013 Сцяг Англіі Роні О’Саліван Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 4:0 Сцяг Англіі Алістэр Картэр, Сцяг Англіі Марк Сэлбі 128
2014 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален Сцяг Англіі Джад Трамп 4:2 Сцяг Англіі Род Лоўлер, Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 128
2015 Сцяг Англіі Алістэр Картэр Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4:3 Сцяг Англіі Марк Кінг, Сцяг Англіі Майкл Холт 128
2016 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Англіі Том Форд 4:2 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл, Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 128

Фіналісты турніру[правіць | правіць зыходнік]

Гулец П Ф КФ ВТ Фіналы
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3 1 4 2011, 2012, 2016 2008
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2 1 3 2008, 2009 2015
Сцяг Англіі Джад Трамп 1 1 2 2010 2014
Сцяг Англіі Майкл Холт 1 1 2 2006 2005
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1 0 1 2015
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1 0 1 2014
Сцяг Англіі Роні О’Саліван 1 0 1 2013
Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1 0 1 2007
Сцяг Англіі Марк Кінг 1 0 1 2005
Сцяг Англіі Пол Хантэр 1 0 1 2004
Сцяг Англіі Том Форд 0 1 1 2016
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 0 1 1 2013
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 0 1 1 2012
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 0 1 1 2011
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 0 1 1 2010
Сцяг Англіі Джымі Уайт 0 1 1 2009
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 0 1 1 2007
Сцяг Англіі Бары Хокінс 0 1 1 2006
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 0 1 1 2004

Пераможцы турніру паводле краін[правіць | правіць зыходнік]

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Сцяг Англіі Англія 9 12 2004 2016
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя 1 1 2014 2014

Рэкорды Пол Хантэр Класік (з 2010 года)[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя вынікі розыгрышай[правіць | правіць зыходнік]

Год Пераможца ЛСС АНС
2010 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (3) Сцяг Англіі Бары Хокінс (143)
2011 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Англіі Роні О’Саліван (4) Сцяг Англіі Роні О’Саліван (147)
2012 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Англіі Марк Сэлбі (3) Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (147)
2013 Сцяг Англіі Роні О’Саліван Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (2),
Сцяг Англіі Ян Бэрнс (2),
Сцяг Уэльса Майкл Уайт (2),
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (2),
Сцяг Англіі Алістэр Картэр (2),
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (2)
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (133),
Сцяг Англіі Ян Бэрнс (133)
2014 Сцяг Англіі Марк Ален Сцяг Англіі Джад Трамп (5) Сцяг Індыі Адыт’я Мехта (147)
2015 Сцяг Англіі Алістэр Картэр Сцяг Англіі Джад Трамп (3) Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (142)
2016 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Англіі Том Форд (5) Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну (147)

Дасягненні ігракоў[правіць | правіць зыходнік]

Усе розыгрышы[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
3, Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016).
Найбольшая колькасць фіналаў
3, Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2011, 2012, 2016).
Найбольшая колькасць паўфіналаў
4, Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2016).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
5, Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
5, Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
6, Сцяг Англіі Джад Трамп (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015), Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016), Сцяг Англіі Марк Дэвіс (2010, 2011, 2012, 2013, 2015, 2016), Сцяг Уэльса Майкл Уайт (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016), Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/32 фіналу
7 (усе розыгрышы), Сцяг Уэльса Джэймі Джонс, Сцяг Уэльса Майкл Уайт, Сцяг Англіі Марк Сэлбі, Сцяг Англіі Марк Дэвіс, Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл, Сцяг Англіі Род Лоўлер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]