Снукер

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Сну́кер — адна з гульняў у бiльярд. Найбольш распаўсюджана ў Вялікабрытаніі, але ў апошні час паяўляюцца моцныя гульцы з розных краін.

Пачатковая пазiцыя для iгры ў снукер

Змест

[правіць] Асноўныя рысы

У пачатку гульні на гульнявым стале размяшчаюцца 15 чырвоных шароў, пакладзеныя пірамідай, і 6 каляровых шароў, кожны з якіх размешчаны на пэўнай метцы на стале. Для ўдараў па каляровым шарам выкарыстоўваюць белы шар (біток). У выпадку, калі біток трапляе ў лузу, гулец атрымлівае штрафныя ачкі. Гульцы павінны па чарзе забіваць каляровыя і чырвоныя шары. Пакуль чырвоныя шары застаюцца на стале, забітыя каляровыя шары выстаўляюцца на свае пазіцыі. Выйграе тый з гульцоў, які набярэ большую колькасць ачкоў.

Шары маюць розную колькасць ачкоў:

  • чырвоны шар — 1 ачко
  • жоўты шар — 2 ачкі
  • зялёны шар — 3 ачкі
  • карычневы шар — 4 ачкі
  • сіні шар — 5 ачкоў
  • ружовы шар — 6 ачкоў
  • чорны шар — 7 ачкоў.

Найбольш магчымая колькасць ачкоў за адну серыю — 147 (без «свабоднага шара») і 155 (са «свабодным шарам»). Такія серыі (147 і 155 ачкоў) называюць «максімальнымі серыямі» ці «максімальнымі брэйкамі». Каб атрымаць максімальную колькасць ачкоў, гульцу трэба забіць усе чырвоныя шары, забівая чорны шар пасля кожнага забітага чырвонага, а пасля, калі ўсе чырвоныя шары будуць забітыя, забіць па старшынству ўсе каляровыя шары.

[правіць] Гісторыя

Лічыцца, што снукер быў прыдуманы ў 1875 палкоўнікам брытанскіх каланіяльных войскаў у Індыі. Першапачаткова ў снукеры была 15 чырвоных шароў і 4 каляровых, але да 1920-х іх стала 6. З 1927 праводзяцца рэгулярныя чэмпіянаты па снукеры, з 1977 — у Шэфілдзе (Англія). Зараз снукер добра вядомы ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, а таксама ў Кітаі.

[правіць] Вядомыя снукерысты

[правіць] Кароткi гласарый

  • бiток — белы шар, якiм выконваецца ўдар па iншым шарам
  • брэйк — бесперапынная серыя ўдараў аднаго гульца
  • прыцэльны шар — шар, па якому выконваецца ўдар
  • сэнчуры-брэйк — бесперапынная серыя ў 100 i болей ачкоў
  • снукер — пазiцыя на iгравым стале, калi бiток закрыты ад прыцэльнага шара iншым шаром i не можа прайсцi да яго па прамой

[правіць] У Сеціве