Помнік вызваліцелям (Лёзна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік вызваліцелям
55°01′52″ пн. ш. 30°47′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Лёзна
Будаўніцтва 1983 — 1983[1]
Map

Помнік вызваліцелям — помнік у гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца пры ўездзе ў гарадскі пасёлак на шашы Віцебск — Смаленск.

Аіпсанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік уяўляе сабой танк Т-34, які размешчаны на прамавугольным пастаменце, што пераходзіць у зігзагападобную плоскасць з мемарыяльнай дошкай, выявамі гвардзейскага знака, ордэнаў Леніна, Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. Побач, на адной з мемарыяльных пліт, пералічаны воінскія злучэнні, якім за вызваленне пасёлка было прысвоена ганаровае званне «Лёзненскія». На гэтай жа сцяне напісаны радкі-рэквіем: «Людзі! Пакуль сэрцы б’юцца, памятайце, якой цаной заваявана шчасце». Пад самім жа танкам на цэнтральным пастаменце знаходзіцца подпіс-прысвячэнне: «Савецкім воінам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні гарадскога пасёлка Лёзна і раёна. Ад працоўных Лёзненшчыны».

Аўтар кампазіцыі — беларускі архітэктар А. Сцяблецкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дулеба, Г. І. Помнік вызваліцелям / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 289.
  • Тихомирова, Н. Танк на пьедестале / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2001. — 20 лют. — С. 2.