Праект «Фенікс»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абсерваторыя Паркес у Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія

Праект Феникс (англ.: Projekt Phoenix) - праект SETI па пошуку пазаземных цывілізацый з дапамогай аналіза радыёсігналаў. Бый пачаты незалежным інстытутам SETI У Маўнцін-В'ю, Каліфорнія.

Праца па праекту «Фенікс» пачаліся ў лютым 1995 года з выкарыстаніем радыётэлескопа Паркес, буйнейшага ў паўднёвым паўшар'і, які знаходзіцца ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Аўстралія.

З верасня 1996 па красавік 1998 года ў праекце быў задзейнічаны таксама радыётэлескоп Грын Бэнк Нацыянальнай Радыёастранамічнай Абсерваторыі у Заходняй Вірджыніі.

Замест таго, каб сканаваць ўсё неба ў пошуках пазаземных цывілізацый, намаганні ўдзельнікаў праекта былі накіраваны на даследаванне бліжэйшых зорак, падобных да Сонца. Было абследавана каля 800 зорак у прасторы, абмежаванай 200 светлавымі гадамі. Сігналы шукалі ў дыяпазоне 1000 - 3000 мегагерц.

У сакавіку 2004 года было абвешчана, што пасля даследавання 800 зорак не было выяўлена нічога падобнага на іншапланетныя сігналы. Кіраўнік праекта Пітэр бэкус адзначыў: «мы вымушаны зрабіць вывад, што мы жывем сярод вельмі ціхіх суседзяў».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]