Лінкас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лінкас (ад Lingua Cosmika) — штучная мова, створаная Хансам Фройдэнталем, прафесарам матэматыкі для зносінаў з іншапланетным розумам.

Гісторыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя штучных моў пачалася са спроб стварыць універсальную мову для людзей. Вынікам адной з такіх спроб - мовай эсперанта карыстаюцца і зараз. Але так ці інакш, за аснову гэтых моў браліся жывыя еўрапейскія мовы. Ханс Фройдэнталь, прафесар матэматыкі Утрэхцкага ўніверсітэта, вырашыў стварыць мову, зразумелую для істот, не маючых з людзьмі нічога агульнага, акрамя розуму. Справа адбывалася тады, калі ўсе былі ўсхваляваныя запускам першага спутніка і першай спробай Дрэйка прыняць сігналы пазаземных цывілізацый. Таму Фройдэнталь назваў сваю мову лінкас (ад лац. lingua cosmika - "касмічная мова).

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Лінкас простая і аднасэнсоўная мова, яна не ўтрымлівае выключэнняў з правілаў, сінонімаў і гэтак далей. Да таго ж гэтая мова свабодная ад фанетычнага гучання. Словы гэтай мовы ніколі і нікім у Сусвеце не будуць вымаўляцца. Іх магчыма закадаваць у любой сістэме, напрыклад у дваічнай, і перадаць у космас па радыё ці іншым спосабам. Фройдэнталь распрацаваў урокі лінкаса, якімі павінна б было пачынацца першае пасланне ўтрымлівала простыя паняцці матэматыкі і логікі. Яно пачыналася шэрагам натуральных лічбаў, якія перадаюцца паслядоўнасцю імпульсаў. Потым уводзяцца знакі лічбаў і паняцце "раўняецца". Кожны знак перадаецца імпульсам асаблівай формы. Такім чынам, невядомы карэспандэнт праходзіць курс матэматыкі і авалодвае паняццямі "болей", "меней", "правільна", "няправільна", "узрастае", "памяншаецца" і г. д.

Асноўная ідэя лінкаса (як і шэрагу наступных моў міжцывілізацыйных зносін) - тэзіс аб тым, што матэматыка з'яўляецца універсальнай. Таму, пачаўшы з універсальных і элементарных матэматычных паняццяў, якія безумоўна зразумелыя і іншапланецянам, людзі змогуць, абапіраючыся на нешта агульнае, паспрабаваць паступова стварыць і мову для наступнай перадачы і унікальных звестак чалавецтва, якія, верагодна, ім пакуль невядомыя.

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст на лінкасе Сэнс
Ha lnq Hb ?x 2x=5 Ha гаворыць Hb:колькі будзе х калі 2х=5
Hb lnq Ha 5/2 Hb гаворыць Ha: 5/2
Ha lnq Hb Ben Ha гаворыць Hb: добра
Ha lnq Hb ?x 4x=10 Ha гаворыць Hb: колькі будзе х калі 4х=10
Hb lnq Ha 10/4 Hb гаворыць Ha: 10/4
Ha lnq Hb Mal Ha гаворыць Hb: блага
Hb lnq Ha 1/4 Hb гаворыць Ha: 1/4
Ha lnq Hb Mal Ha гаворыць Hb: блага
Hb lnq Ha 5/2 Hb гаворыць Ha:5/2
Ha lnq Hb Ben Ha гаворыць Hb: добра

Звярніце увагу на розніцу паміж "добра" і "блага" ў параўнанні з "правільна" і "няправільна"; 10/4 з'яўляецца правільным адказам на пытанне, таму Ver ("правільна") было б правільным адказам, але паколькі патрабавалася прывядзенне да найменшага назоўніка, гэта было не тым, чаго жадаў Ha таму ён адказаў Mal ("блага").

Іншы прыклад, паказваючы метаразмову:

Тэкст на лінкасе Сэнс
Ha lnq Hb ?x 4x=10 Ha гаворыць Hb: колькі будзе x калі 4x=10
Hb lnq Hc?y y lnq Hb ?x4x=10 Hb гаворыць Hc: хто пытае мяне, колькі будзе x калі 4x=10
Hc lnq Hb Ha Hc гаворыць Hb: Ha