Прапаганда
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Прапаганда (лац.: propaganda — тое, што трэба распаўсюдзіць), загадзя спланіраванае і мэтанакіраванае распаўсюджванне інфармацыі: фактаў, аргументаў, чутак і іншых звестак, у тым ліку заведама ілжывых, для аказання ўздзеяння на грамадскую думку ці іншую мэтавую аўдыторыю.
Асноўныя элементы працэса прапаганды: суб'ект (сацыяльная група, інтарэсы якой выражае прапаганда), змест, формы і метады, сродкі ці каналы прапаганды (СМІ, сістэма лекцыйнай прапаганды і г.д.), аб'ект (аўдыторыя, якой адрасаваная прапаганда).
